Усе рубрыкі

ПА АБОДВА БАКІ РЭАЛЬНАСЦІ — Сяргей Брандт

Класічная японская паэзія XVI стагоддзя Сэйга Бусі

Hавошта табе Палiць са смеццем Свае пачуццi?

***

Белае на чорным — Першы снег На здранцвелай зямлi.

***

Плача кнiгаўка На беразе рэчкi, А напiцца не можа.

***

Не ты ўважлiва Глядзiш у цемру. Яна сочыць за табой.

[…]

ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ — Сяргей Брандт

Кастрычнiк, нядзеля. Вятры над палямi Лiсцем засцеляць, Чароўнымi снамi.

Раптоўна сцямнее, Але i не вечар. Чырвань не грэе Рабiнавых свечак.

Сардэчна запросiць У госцi маўклiва Позняя восень Дажджом гаварлiвым.

Сяргей Качанаў-Брандт, 22. 10. 2014

Ілюстрацыя — “Краски осени” Тимошин Олег

УСІМ БУДЗЕМ РАДЫ — Сяргей Брандт

Колькі раз нас палілі агнём, Колькі раз мы гублялі і мову. А цяпер паглядзі – зноў жывём, Кружыць бусел над белым касцёлам.

І пяюць як заможна званы, І ляціць спеў над полем, над вёскай, Доўгі след ад цяжкой бараны Ды гамоняць драўляныя кросны.

На стале вышываны абрус Усе заходзьце, усім будзем рады. […]

Курсы беларускай мовы для дзетак дашкольнага ўзросту

Курсы беларускай мовы для дзетак дашкольнага веку запускае «Мова нанова». За некалькі дзён пасля анансавання на заняткі запісалі больш за 30 дзяцей.

[…]