Усе рубрыкі

4 дзіцячыя выставы ў Менску

Выстава малюнкаў Марыі Коўзун

“Вось яны — мае любімыя і пацешныя”

Галерэя “Вільнюс” (вул.Каліноўускага, 55) прапануе выставу Марыі Коўзун — юнага аўтара 1993 году нараджэння. На выставе прадстаўлена каля 40 яе прац. З пяці гадоў Марыя наведвае мастацкую студыю, удзельнічала у міжнародных выставах у Галандыі, Японіі, Польшчы. Яе карціны абаяльныя, пацешныя і вельмі самабытныя.

Дзіцячыя выставы

Выстава адчынілася 28 траўня і працуе да 29 чэрвеня.


Фотавыстава “Бэби-Бум” — ў галерэі “Універсітэт культуры”

Гэта новы арт-праект, арганізаваны сумесна з Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і Дзіцячым фондам ААН.

Галоўная ідэя — адлюстраваць выяву дзіцяці і наогул свет дзяцінства з яго гульнямі, першымі радасцямі і смуткамі, у творах маладых беларускіх мастакоў, скульптараў, фатографаў, дызайнераў. У праекце бяруць удзел, як прызнаныя майстры, так і моладзь са свежымі, крэатыўнымі, нестандартнымі ідэямі і іх таленавітым увасабленнем.

Таксама ў рамках праекта прадстаўлена фотаэкспазіцыя “Дзеці вайны: разбуранае дзяцінства”.

Працуе да 13 чэрвеня.

Фотавыстава “Праменьчык сонца” — галерэя “Панарама”, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Праект зроблены, каб звярнуць увагу людзей на дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай увагі і ўзятых на выхаванне ў дзіцячыя дамы. Вядомыя беларускія фотамастакі Віталь Брусінскі, Сяргей Кажамякін і Віктар Суглоб падрыхтавалі серыю фоторабот пра выхаванцаў дзіцячых дамоў.

Адкрыццё 1 чэрвеня ў 17:00

Выстава дзіцячых малюнкаў “Калякі-малякі”

Дзіцячае “наіўнае мастацтва”, якое спалучае самабытную яркасць вобразнай фантазіі, свежасць і шчырасць успрымання свету з адсутнасцю вывастраных і акадэмічных навыкаў малюнка, жывапісу, кампазіцыі, перспектывы і гэтак далей. Маляўнічыя працы Кацярыны Рымашэўскай і аўтарская цацка Наталлі Мінчук.

Працуе з 16 траўня ў менскай гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Шчамелёва (пр-т Ракасоўскага, 49).

Каментаваць

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>