Усе рубрыкі

АСЕННЯЕ ПРАБАЧЭННЕ – Сяргей Брандт

Дождж на госцi завiтаў,
Не было, напэўна, спраў.
Пацякло, як плынь з нябёс,
Спахмурнеў лясок ад слёз.
34115100_Autumn20Rain__1
Дождж прасiўся, у вокны бiў,
Рваў кусты, што было сiл.
Лiсце — вогненным па лужах,
З ветрам падзялiлi сцюжу.

Пад дзвярамi нi душы,
Па страсе вада шуршыць.
На бярозках жоўтым восень
Моўчкi прабачэння просiць.

Сяргей Брандт, 10.09.2013

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>