Усе рубрыкі

Гульні для дарослых: 60-мятровы ружовы трус

60-мятровы цацачны трус ляжыць на гары Калетта Фава (1.5 км у вышыню). Гэтая гара знаходзіцца на поўначы Італіі, у рэгіёне П’емонт.

Такога вялікага ружовага труса зрабіла венская творчая група “Жэлацін”. На гэтую цацку можна ўзбірацца, паляжаць, паспаць, пагуляцца з ім. Трус зроблены з мяккіх, воданепранікальных матэрыялаў, а ўсярэдзіне набіты сенам. Яго вязалі з […]

Агнія Барто па-беларуску: Цацкі

Зайку кінулі на лаўку, Пад дажджом застаўся зайка. Злезці долу сам не мог — Увесь да нітачцы прамок.

Бычок

Ідзе бычок, хістаецца, Бядуе: “Ай-я-яй! Вось дошчачка сканчаецца, Звалюся зараз я!”

[…]

Чароўныя чаравікі ў ружовым сне

Чараўнік нам даў Для Вікі Чырвоныя чаравікі.

Левы, правы — роўныя, І, казаў, чароўныя.

Хутка ходзяць, Лёгка скачуць, Зблытай іх — Яны заплачуць.

Кожны робіць Сваю справу: Левы — злева, Правы — справа.

Ружовы сон

Да вады ідзе паненка — Ружаватая сукенка, У тон сукенкі — парасон, Пояс, пацеркі, істужка…

[…]

“Казка” перамагла на “Еўрабачанні”

Пераможцам музычнага конкурсу “Еўрабачанне-2009” стаў нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак з песняй «Казка». Віншуем яго і слухаем яшчэ раз!

Вольны пераклад: Шмат гадоў таму, калі я быў маладзейшы, Мне падабалася адна знаёмая дзяўчынка. Яна была мая, мы кахалі адзін аднаго, Гэта было калісьці, але ж гэта было сапраўды

[…]