Усе рубрыкі

Чароўныя чаравікі ў ружовым сне

Чараўнік нам даў Для Вікі Чырвоныя чаравікі.

Левы, правы — роўныя, І, казаў, чароўныя.

Хутка ходзяць, Лёгка скачуць, Зблытай іх — Яны заплачуць.

Кожны робіць Сваю справу: Левы — злева, Правы — справа.

Ружовы сон

Да вады ідзе паненка — Ружаватая сукенка, У тон сукенкі — парасон, Пояс, пацеркі, істужка…

[...]

“Казка” перамагла на “Еўрабачанні”

Пераможцам музычнага конкурсу “Еўрабачанне-2009″ стаў нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак з песняй «Казка». Віншуем яго і слухаем яшчэ раз!

Вольны пераклад: Шмат гадоў таму, калі я быў маладзейшы, Мне падабалася адна знаёмая дзяўчынка. Яна была мая, мы кахалі адзін аднаго, Гэта было калісьці, але ж гэта было сапраўды

[...]

Верабей (хуткамоўка на Р)

Зранку верабей на рынку У прадавачкі скраў разынку,

Падабраў стручок гароху І арэхаў грэцкіх троху.

А сяброўцы на страху Курагі прынес крыху…

Песенька ільвяняці і чарапахі (+mp3)

Я на сонейку ляжу, І на сонейка гляджу, Ўсё ляжу і ляжу І на сонейка гляджу!

Насарог-рог-рог ідзе, Кракадзіл-дзіл-дзіл плыве, Толькі я ўсё ляжу І на сонейка гляджу!

Побач ільвяня ляжыць, На мяне яно глядзіць, Толькі я ўсё ляжу, На яго я не гляджу.

[...]