|
|
Гэй, у лесе, пры даліне, У нас сталася бяда:
У даліне, у гушчары, Калыхаліся камары;
Дуб да дуба пахіліўся, Камар з дуба зваліўся…
Аб дубовую кару Пабіў камар галаву
Пабіў камар патыліцу Аб дубову караніцу
Ой, пабіў камар бакі Аб дубовыя сукі
Ой, пабіў камар калені Аб дубовыя карэнні!
[…]
Чыкі, чыкі, сарока, А дзе была? — Далёка. На сяле, на таку. Што рабіла? — Талаку,
Дзеткам кашку варыла, На прыпечку студзіла, Чарпаком мяшала, Дзеткам давала.
Гэтаму дала, Гэтаму дала,
[…]
Апсік, апсік, каточак Не хадзі ты ў садочак І не тапчы кветачак І не будзі дзетачак. Няхай кветачкі цвітуць, Няхай дзетачкі заснуць. Люлі, люлі, дзеці, спаць, А я буду калыхаць.
***
Пайшоў каток у лясок Знайшоў каток паясок, А котачка адняла І дзіцяці аддала.
[…]
Петушок, петушок, залаты грабянёк! На саломцы спаў, Рана ён устаў, Па вадзічку пайшоў, Маладзічку знайшоў, Маладзічка дабра Яму штонікі дала. Ён і тыя не знасіў І другія папрасіў.
***
Кукарэку, певунок! Пашый хлопцу кажушок, Пашый штонікі з шаўкоў, З залаценькіх паяскоў. І пашыў ён, і надзеў, І ў люстэрка паглядзеў.
***
[…]
|
|