Усе рубрыкі

На хвалях дзяцінства — Алег Нагорны

Праваслаўны рыфмар і празаік Алег Нагорны падрыхтаваў падарунак бацькам і дзецям да 1 чэрвеня — Дня абароны дзяцей: электронны зборнік казак, гісторый і вершаў “На хвалях дзяцінства”.

У зборнік увайшло па пяць празаічных і вершаваных твораў аўтара, прызначаных для чытання дзецям.

[...]

Лінгвістычныя казкі: Дапамажыце Шпачку

Аднаго разу Шпачок звярнуўся да Шпака-таты: — Тата, многія птушкі кажуць, што хутка восень наступіць. Апішы мне гэту восень, каб я мог уявіць яе як жывую.

Аляксей Якімовіч. Дапамажыце Шпачку

Шпак да знаёмага Грака сабраўся ляцець, не меў часу. Таму вось як апісаў наступленне восені:

Пакарацелі дні. Пайшлі дажджы. Пажаўцела лісце. Закурлыкалі жураўлі. [...]

Лінгвістычныя казкі: Плакса

Выйшаў Паласацік на двор і бачыць: Жучок сядзіць на лавачцы і касматай лапкай старанна слёзкі выцірае. — Хто цябе пакрыўдзіў, братка? — усклікнуў Паласацік.

Убачыўшы коціка, Жучок мацней заплакаў. — Пчала пакрыўдзіла! Я за ёю бегаў, бегаў, даганяў, а яна гудзела, гудзела, кружылася, кружылася, а затым апусцілася і ў правую лапку ўджаліла.

— [...]

Фядорына гора — Карней Чукоўскі

Скача сіта па палях, А карыта па лугах.

За лапатаю мятла Уздоўж па вуліцы пайшла.

А сякеры – раз, два, тры – Дык і cыплюцца з гары.

Каза выскачыла, Вочы вылупіла:

«Што такое? Дзе і як? Ну не разумею я!»

[...]