Усе рубрыкі

Пiрог з чарнiцамi — Сяргей Брандт

Па вузкай, лясной сцяжынцы, якая пралегла ў сакавітай траве паміж ялін і хвой, прабіраецца, спяшаецца на кароценькіх ножках тоўсты спадар Вусень, каб паспець на дзень нараджэння свайго пляменніка Вінаграднага Слімака. Ледзьве перастаўляе ён важкі плецены кош. І нездарма, у ім пірог з чарніцамі — падарунак для імянінніка.

Добрая гаспадыня, жонка […]

Непатрэбнае патрэбна — Сяргей Брандт

Непатрэбнае патрэбна. Можа гэта нейчы крыж? Без бурштыну i без срэбра, Ўздоўж хвiлiны i памiж. Хмар, набiтых завiрухай, Нешта воўкам падзiрне. Словы горкiя не слухай, Бог — ён есць, а можа не… Непатрэбнае патрэбна Можа гэта нейчы грэх? I трасе рыззём iз меха Сакавiк счарнеўшы снег На людзей i на сумленне, Ўздоўж хвiлiны […]

Як жывая істота — Сяргей Брандт

Восень з пяшчотай накрыла Лiсцем бярозавым стол. У поцемках нешта варыла, Туманам завесіўшы дол.

Потым стаяла ля плоту, Пад зоркай махала рукой. Зусiм як жывая iстота, Празрыстая цень над ракой.

Пад ранак, блiскучы i росны, Гарыць дыямант на вадзе. Тчэ восень на бабцiных кроснах I шоўк павуцiння прадзе.

Сяргей Качанаў-Брандт, 10.10.2016

[…]

Згачар — Сяргей Брандт

У голас дзiцятка заплача, А потым — смяецца у сне. За смешную пятачку Згачар Лагодна малое кране.

Ён сам каляроваю стужкай На коўдру святлом ападзе. Бо Згачар не дзiва, не птушка, Ён пены шматок на вадзе.

Сяргей Качанаў-Брандт, 10.10.2016