Усе рубрыкі

Суседскi коцiк

Узляцеў, шыпiць на плоце, Як змяя, суседскi коцiк. Атрымаў ад цёцкi Зiны Памаўзлiвы кот лазiнай.

Развярнуў соль на палiцы, Затым вады хацеў напiцца. I на сваю цяпер бяду Звалiўся цалкам у ваду.

Залез у грубку пагрэць лапкi, Насыпаў попел дзеду ў тапкi. Затым сядзеў пад ложкам цiха, Як мышаня, амаль не дыхаў.

Што […]

Белы карагод — Сяргей Брандт

Пабач, якая сёння завiруха за акном! Мяце i сыпле, як нiколi ў гэтым годзе. Зачаравала вёску зноў цудоўным сном I лес з зямлёй звяла ў белым карагодзе.

У гэты незвычайны на прыгоды час, Калi рэальнасць пагубляе свае формы, Пачне жыццё змяняцца, здымкам у анфас, Да ранiцы святло застанецца аморфным.

На двор паклiча выйсцi, […]

Свет зорачкi божай — Сяргей Брандт

“Выявай цудоўнай над лесам узыходзiць Зорка-бурштын” — так пяюць у народзе. Промнi святочным ззяюць лагодна, Такой i ў небе не бачна нiводнай.

Мабыць яна ёсць надзея людская, I не шкада, што як кропка малая, Бо там каля лесу ў дробнай сядзiбе “Хлапчук нарадзiўся” — крычыць гаварлiва.

Свет зорачкi божай усюды пральецца, А прыме […]

Дзякую сардэчна, восень… — Сяргей Брандт

Дзякую сардэчна, восень, За маленькi парасон. Дожджык ранiца прыносiць Незвычайна дробны ён.

Залатое лiсце смеццем Апынецца пад нагой, I цяпла пяшчотнасць дзесьцi Заскуголiць над ракой.

За дажджом пацягне знова Шэрым золкам праз двары, Дым святочнаю прамовай Льецца лёгка дагары.

Сяргей Брандт, 26.11.2014