Усе рубрыкі

Апошняя завiруха. Сяргей Брандт

Пацягнула цьмяна-чорным, У паветры кропкi льду. I панесла, як гаротным, Дробным снегам праз ваду.

Зараўлi здзiўлёна дрэвы, Птушак нават не чуваць. Адчынiла зiма дзверы, Каб на тыдзень ачуняць. Кружыць i мяце па кругу Снегам дробным праз ваду. Стогне зверам завiруха, У паветры кропкi льду.

Сяргей Качанаў-Брандт, 24.02.2015

[...]

Беларускi лёс. Сяргей Брандт

Што наш народ не атрымаў, Што да магiлак не данёс, Згубiў што сярод дробных спраў, Мы называем — беларускi лёс.

Ён — з нараджэння ў полi крыж, Сцяжынка памiж шэрых хат. Ён – цiшыня, калi iзноў маўчыш, Iржа сталёвых цяжкiх крат. Ён — лён счарнеўшы пад дажджом I горкi подых навальнiц. Ён [...]

Крыгаход — Сяргей Брандт

Шчупак растоўк лядок на рэчцы, Грымiць свавольнiк крыгаход. Плывуць блакiтныя авечкi, Вандруюць гуртам на усход.

Iх хвалi рухаюць, штурхаюць, Струмення круцяць матузкi. Уголас вераб’i спяваюць, Ляцяць праз рэчку нацянькi.

Сяргей Качанаў-Брандт, 23.02.2015

Малюнак Маскаленкі Марыі

Замежны пiсьменнік не ёсць Патрыёт

“Дзень пачаўся, як нейкая драма, — Прамовiла цётка адна з выканкама. “А хто ты такi, каб цябе друкаваць? Дзе i калi пачаў вершы пiсаць?

У нас i сваiх лiтаратараў хопiць, А ты з-за мяжы, слiзкаваты ты хлопец. Нiхто пра цябе раней нават не чуў, I што мне рабiць, ты сам памяркуй. А [...]