Усе рубрыкі

НЕПАТРЭБНЫЯ РЭЧЫ — Сяргей Брандт

Частка першая

Па вузкай, амаль заросшай лясной сцяжынцы, спяшаўся немалады чалавек. Час быў вячэрні, сонца ўжо схавалася за кроны магутных дрэваў. Аднекуль з поўначы наляцеў студзёны вецер, працягнуўшы, цяжкія ад вады, чорныя хмары над самым лесам. Першыя кроплі забразгалі па галінках і кустах, а потым з нябёс на зямлю хлынулі цалюткія рэкі […]

ЗАДАЧА ДЛЯ САМЫХ МАЛЕНЬКІХ — Сяргей Брандт

Вельмі цяжкая задача: “Верабей па двары скача. Кот за гэтым пiльна сочыць, Верабей тым часам крочыць”.

Вось пытанне: “Колькi крокаў, Не, напэўна, поўных скокаў, Зробiць птушка за хвiлiну Да катка, што ў малiне?”

Адказ просты: “Два-тры крокі, Не, напэўна, два-тры скокі. Кот маланкай пабяжыць — Верабей на дах узляцiць”.

Сяргей Брандт, 04.07.2014

[…]

ЯК КРОПЛЯ БОЖАГА АЛЕЯ — Сяргей Брандт

Калі апошняя надзея На свет цудоўны прападзе, Як кропля божага алея Над лесам зорка ўзыйдзе.

І аддзяліўшы подых ночы, Туманам вадкім ад людзей, Сава ўголас зарагоча І зробіць месяц карацей.

Да шыбы цёмным датыкнецца, Вядром у сенях загрыміць. І зоркаю над самым лесам У імгненне вока дагарыць.

Сяргей Брандт, 22.06.2014

[…]

Да дабра цi да лiха? Частка другая — Сяргей Брандт

Добра спiцца на печы пасля цяжкай працы, сoлaдка. Што там камар над вухам звiнiць, калi сон трымае за каўнер моцна сваiмi лагоднымi лапкамi i не дае расплюшчыць вочы. Што там свавольныя варабейкi, нават iх гоман каля расчыненага акна не можа расштурхаць Мiкiту, бо гэтак ён спаў, напэўна, толькi адзiн раз у сваiм жыццi, калi […]