Усе рубрыкі

СЕНЯ — САМАЛЁЦІК – Сяргей Брандт

З рук на рукі хлопчык Сеня, Як маленечкі багаж Мамы, дзеда, цёткі Лены – Сын, унук, любімчык наш. Вось ляціць ён, “самалёцік”, І смяецца і гудзіць. З вышыні свайго палёту Важна на ўсіх глядзіць.

Побач скача добры сябра: — Я хачу лятаць з табой. Мо шарпеі ляцяць заўтра, Хвост трымаючы дугой.

Сяргей Брандт, 08.10.2013

[…]

ЛІСТАПАД — Сяргей Брандт

Лiст асеннi аблятае, Бо жыцця свабоду мае. Вецер жоўтым зацярушыць, Потым трапiць лiст у лужу. Там ён стане мокрым смеццем, Не патрэбна смецце дзецям. Чырвань вогнiшчам дымiцца, А вавёркам лiпень снiцца.

За бярозай — дух асiны Дзень дажджлiвы не пакiне. На ўзлеску жывым зданнем Махне зямлi на развiтанне.

Сяргей Брандт, 03.10.2013 […]

МIНОРНАЕ ПАЧУЦЦЁ – Сяргей Брандт

Залатым халодным лiсцем, Можа хто не заўважае… Мяце восень, душы чысцiць, На вятрах жалобна грае. Вырай цягнецца да лесу I бярозкi сцiпла плачуць. Туман хустачкай завесiў, Усё, што мае вiд жабрачы.

Мокнуць пад дажджом дарогi, I дрыжаць маркотна хмары. А бальшак на дзень кароткi Знiк у восеньскiм пажары.

Сяргей Брандт, 30.09.2013

[…]

НОЧ ПЕРАД ВЯЛIКIМ СВЯТАМ — Сяргей Брандт

Узмахнула ноч крылом, Прылягла на дахi хат. Да зары, з лучынкай зноў, Бродзiць месяц, яе брат.

Ценню цягнуцца за iм Рэчкi з квёлых завiрух. Па камiн у снезе млын I не бачны сад, раўчук… Зоркi кропкамi дрыжаць I крычыць, злуецца птах, Што не можа доўга спаць, Пад страхою, у сянях.

Над ракой зшарэла […]