|
На сцяжынцы, праз лясок, Пшанiчны вырас каласок. Жвiр трымаў яго карэнне, Там, дзе мыш згубiла зерне. Лагодна сонца зверху грэла, Ноч казкi цiха яму пела. А дожджык грыбны — дробны, Вадою частаваў па кроплям.
I вырас каласок да неба Цалюткi воз смачнога хлеба. Прыйшла пара збiраць багацце, Затым малоць, пячы хлеб сваццi.
А […]
Пабялiлi лес туманам — Густым, цяжкiм малаком. Нешта холад крочыць рана, Енчыць зайцам пад акном. Трава раптам пажаўцела, Гарыць толькi кроў рабiн. Лiсце з мокрым абляцела З пачарнеўшых ушчэнт галiн.
Адыйшло павольна лета, Промнем жоўтым праз раку. I стаяць нiкчэмна кветкi Плямкай стылай без граху.
Гусi закружылi нейкi Танец нудны, знiк спакой. Прыкрывае ростань […]
Кацяня прыбрала дворык, Кошка зранку была хворай. Жменьку проса — пылянятам, Яны просу вельмi рады.
Падмяла ў садок сцяжынку, Не прысела на хвiлiнку. Пазбiрала ў траве дзiчкi I ў склеп схавала звычна. Завiтаў на госцi Шарык, Цераз лес даў круг нямалы. „Можа пабяжым да рэчкi?“ „Трэба мне паiць авечак.
Мамка зранку была хворай, […]
Аглянуцца не паспелi — Днi iмгненна праляцелi. Червень, лiпень — жоўтым сонцам, Лес — зялёным за аконцам.
Вось апошнi месяц — жнiвень З ураджаем нас пакiнуў. Кажуць хмаркi: „Хутка восень! Туман заплёў рабiнцы косы.” Школа заўтра ўсiх запросiць, З верасня пачнецца восень. Сабяруцца птушкi ў вырай Пракрычаць: “Зямля, шчаслiва!”
Дзеткi выраслi за лета […]
|
|