|
У Кацi — новае пальто, У Цiны — вершыкi Барто. У Слаўкi — камiзэлька I кот на батарэйках.
У Iры — плацце ў кветкi, (Зайздросцяць Iры дзеткi.) У Лёнькi — доўгая вуда, Шалаш i плыт каля маста. У Лены – жоўты мячык, Таўсты глiняны глячык. „У Дзiмкi — кажа Толiк — Ёсць жабяняткаў […]
Даражэнькi бегемоцiк, У цябе вялiкi роцiк. У цябе таўстая спiнка, I не маеш ты шчацiнкi. Пад ваду хаваеш вочы I равеш, бо есцi хочаш. У цябе мяккiя пяткi I не робiш ты зарадкi.
На бачку сваім ляжыш I як трактарчык храпiш. Даражэнькi бегемоцiк, У цябе таўсты жывоцiк.
Трэба спортам занiмацца, Скакаць, бегаць i смяяцца. […]
Змайстраваў хлапчук Андрэйка Iз паперы журавельку. Мае птушка крылы, хвост I даўгую дзюбку-нос. Толькi нешта не ляцiць, Трэба птушку пакармiць. Паляцiць затым праз плошчу, Ветрык крылы запалошчыць.
Даляцiць да рэчкi сiняй Праз альшаннiк, праз асiннiк. Дамоў пэўна не вярнецца, Жыць у вёсцы застанецца.
Сярод леса ёсць калейка, Рыпiць калодзеж-журавелька. Ваду цягае для людзей, Малы, […]
Вада з хмарак ракой л’ецца, Мчыць па дахах i смяецца. А спякотна было зранку, Грымiць гром i зноў маланка. Пыл з зямлi змывае дожджык, Пад карчом схаваўся вожык. “Навальнiца пройдзе хутка” — З пад навесу крычыць вутка.
Раптам мосцiк над пасёлкам — Фарбы разлiла вясёлка. Кроплi пляскаюць па лужах, Грыбным трошачкi цярушаць.
Сяргей Брандт, […]
|
|