Усе рубрыкі

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ад шчырага хатняга Дамавiка Мiколы – Сяргей Брандт

Частка першая • Не мяцi хату ў дзень восьмага лiпеня! Ты можаш вымесцi cа смеццем i дамавіка, якi ў гэты дзень сядзiць пад мятлой. Тады твая хата застанецца без свайго ахоўнiка i дапаможцы. Людзi кажуць, што: « У дзень на Хвядору — пакінь хату ў спакоi, смецце хай сабе ляжыць — дамавiк на iм […]

САМАЯ МАЛЕНЬКАЯ КАЗКА — Сяргей Брандт

Увесь дзень ідзе нудны і халодны дождж. Птушкі пахаваліся пад дахі шэрых будынкаў, звяры — ў свае норы. Пуста навокал, вільготна і трохі сумна. Толькі казачнік, падкінуўшы ў камін новую порцыю сухіх смалістых дроў і даліўшы ў чарнільніцу свежых чарнілаў, уладкаваўся за шырокім дубовым сталом. Ён піша новую гісторыю. Рыпіць пяро, кладуцца радкі […]

ЗАМОВА АД НЕЧЫСЦI — Сяргей Брандт

Чытаецца тры разы ў ноч на Івана Купала

Хата з цёплымi вугламi, Хата з моцнымi дзвярамi. З празрыстымi вокнамi, Са спадарамi добрымi.

У куце вiсiць iкона, У касцёле асвянчона. Даматканы палавiк, Ёсць свой родны дамавiк.

За ахову — з мядком блiн, Ад дурных гасцей. Амiнь.

Сяргей Брандт, 17.06.2013

[…]

БАЙКА ПРА ХІТРАГА СМАЎЖА, ЯКІ ХАЦЕЎ СТАЦЬ ВЕЛЬМІ ЗНАКАМІТЫМ – Сяргей Брандт

У палове восьмай, з лесу, Смоўж паўзе пятлёй дахаты. Там ён быў, як “хлопец з прэсы”, Здымачкаў зрабiў багата. На вяселлi надта ж смешна, Хто прыдумаць змог такое? Бацька Сыч дачку паспешна, Выдаў за Тхарка старога.

Тхарок-пан жыве ў дубе. Мяшкоў пяць цяжкога збожжа. Выпiць ён, паесцi любiць, Маеш грошы — то ўсё можна.

[…]