Усе рубрыкі

НА ГОСЦI ДА ДЗЯЦIНСТВА – Сяргей Брандт

Ля пасадкi стаiць хатка, Сад маленькi, лiпы, клён. Надзел зямелькi небагаты, На iм расце блакiтны лён.

Дажджом дагледжаны акенцы, Сцяжынка нiткай да ракi. Кот мышаня шукае ў сенцах: „Ты iшоў па полю, на цянькi?” У хаце — печ, стол, адна лава, Абразчык з часам пачарнеў. Канапка, шафа зданнем з права, Смаляк у печцы дагарэў.

[…]

ХАТЫНСКАЯ ЛIТАНIЯ – Cяргей Брандт

Можа хто ўжо гэта помнiць, Як гарэлi Хатынi двары. I як чыстыя душы, па промнях, З дымам чорным нясло да гары.

Там у хмарах стаялi анёлы I нiхто нават не дапамог. Дагарэў дзень, а божыя словы Папялiшчам накрыў шэры змрок. Жыхароў усiх спаленай вёскi, Сам апостал маўклiва сустрэў. I маленькіх дзяцей, i дарослых Якiх […]

ЧЫЯ ТЫ РУЖА-КВЕТКА? – Сяргей Брандт

Ля ракi, няйначы, Нехта ў голас плача. Гарыць зоркай свечка, Ды пытае рэчка:

„А мая ж, кабетка, Чыя ты ружа-кветка? Хто цябе мiлуе, Слова твае чуе?” „Нiчыя я, мацi, Бо не маю сваццi. Бо сям’i не маю I жыву адна я.”

„А маё ж ты, сонца, Не плач у далонцы. Месячык устане I ўсiм […]

ЖЫВАЯ ВАДЗIЦА – Cяргей Брандт

Бяжыць, бруiцца Жывая вадзiца. Звонка смяецца Ад шчырага сэрца. Сцежкi шукае, Ды кветкi збiрае. Вянок да вяночка У доўгую ночку.

Прыгожыя песнi Да мора ей несцi. Затым аглянуцца I дамоў вярнуцца.

Бяжыць, бруiцца Жывая вадзiца. Звiнiць i смяецца Ад шчырага сэрца.

07.06.2013 Сяргей Брандт

[…]