|
На мяжы, уздоўж ракi, Злуюцца зноў браты-бычкi. Стаяць насупраць, дзьмуцца I нават не крaнуцца. „ Што Вы робiце, быкi?” _ Пытаюць жвавыя шпакi. „Усiм хопiць, дзень вялiкi, Кiньце ў рэчку свае бзікi!”
На мяжы, уздоўж ракi, Не разам два браты-бычкi. Ды болей не злуюцца, Паважна так пасуцца.
Сяргей Брандт, 19.05.2013
[…]
Частка першая У вёску да дзеда
Рашэнне было прынята не самастойна, хутчэй улічваючы сітуацыю, якая склалася. Прынята з улікам народнага галасавання і з перавагай у адзін голас (мама заўсёды была супраць яго імкнення раптам стаць дарослым і самастойным). Перамаглі бацькі. Заўтра раніцай Міхась сядзе ў электрычку і паедзе на цэлыя зімовыя вакацыі […]
У бляшанцы жыве жабка Зачыняе дзверцы лапкай. Каб сухiя былi сенцы, Ёсць у хатцы i акенцы. Трасе вецер моцна хатку, Пярун ляскае ў ладкi. Жабка слухае, не спiць, У бляшанцы свет гарыць.
Усё чакае – прыйдзе госць, Стары сябра мыш Антось. Але праз гэту непагоду Не прайсцi па агароду.
Зноў маланка, дзень навокал, […]
Малы мядзведзiк Эдзiк Набыў сабе веласiпедзiк. I цэлы дзень туды-сюды, Цераз узлескi, праз рады. Якая школа? Ёсць язда, Ад лесу шпарка да маста. Ён колы сцёр амаль да дзiр А бацька кажа: “ Iдзi ў цырк!
Там цэлы дзень сабе лятай I кветкi ад дзяцей трымай. Пад самым купалам скачы Не хочаш? Тады не […]
|
|