|
Маленькае хлуслiвае шчаня Ганяла пылянят ля самай хаты, Насустрач раптам – гусачок цыбаты, Яго баяцца ўсе ад Муркi да каня.
I што рабiць, ён возьме і ўшчыпне, Хавацца трэба пад сухiя дровы. А можа ў пуню да рудой каровы? Пакуль пагроза зноў не прамiне.
Прайшоу гусак паважна па двары, Шчаня застыла шэранькiм паленцам. […]
У краму да кандытара Слана Маленькая мадэмуазэль зайшла. Трымаючы з паперы парасон, Яна сказала: „Прывiтанне, Слон!
Шукаю з сыру долькi „Мiлка”. Слон кажа: ”Гэта нейкая памылка. Мы прадаём усялякiя прысмакi, Амаль гадкоў дванадцаць з гакам.
А сыр – не ў асартыменце, Зайдзiце ў краму да Ваверкi Бэцi. Там дзе арэшкi — ёсць сырныя […]
Дзесьцi там, за агародам, Жыве грак у чорных ботах. Многа ведае ён баек Пра зубра i смешных заек. Пра сабачку i пра мышку, Мабыць грак чытае кнiжкi. Я яго ўвесь дзень чакаю, Можа сёння завiтае… Сяргей Брандт, 30.03.2013
1. Таўсценнае цуда, мо сорак кашулек, Дзiцятка каханае родных матулек.
2. Чакае дзявiцa з пад снегу вадзiцy. А пройдзе па ўзлеску, То з’явяцца пралескi.
3. Круг за кругам, друг за другам. А будуць яны разам — Толькi раз адразу.
4. У маленькай скрынцы Ляжаць хлопцы-ардынцы. I кожны […]
|
|