|
Лiс iдзе ў падарожжа, За iм бяжыць маленькi вожык. Край азёрны паглядзець, Але ж за лiсам не паспець. «Прыпынi, Лiс, на хвiлiнку, Збiў я ножкi аб сцяжынку. За табой мне не паспець, Буду на пяньку сядзець.»
«Мiлы мой, вандроўнiк-вожык! Каб не бiць маленькiх ножак, Сядай у торбу да мяне — Павандруеш на спiне»
Сяргей […]
1. Днём я сплю, ноччу — спяваю, Усё ў цемры заўважаю. На мышэй палюю ў полi, Не сустрэць мяне нiколi.
2. Iдзе ён паважна, Шыпiць вельмi страшна. I за пяткi ўсiх шчыпае, Лапкi, нос чырвоны мае.
3. Есць зялёную траву, I гаворыць так: „Му-Му“. Любiць грушу спелую, Дае вадзiцу белую.
[…]
Смачна ён у бярлозе спiць, Смокча лапу i сапiць. А калi растане снег, Сцеражыся, чалавек.
Крадзе нясушак, яйкi I гонiцца за зайкай. Вось дык хiтрая краса Быццам полымя …
Ляжыць у балоце бервяно, Зубастае i злючае яно.
Ён ваду з сабой цягае ў мяхах, A злуецца i плюецца — немы жах.
Адгадкі: […]
Сыпле дробным макам дождж, Аэрапорт прыватны «Хлодж». Да англiйскай каралевы Бру iдзе, ахоўнiк — злева.
Вось кабiнет з паўлiнам, Дубовы стол, карцiны. Ды цуды з усяго свету, Прыемна пахне летам.
«Сэр iз Гента, Бру Мiшэль! Вельмi мудры журавель!» Мiнiстр — паважны качар Стрымаць не можа плачу.
[…]
|
|