Усе рубрыкі

Казка пра тое, як Ягорку кiслiца паiла (+mp3)

Ягорка з дзедам выправіліся ў грыбы. Раніца была сонечная, сонца моцна прыгравала. Таму Ягорку піць захацелася.

— Дзеду, а на ваду мы не забыліся?

Дзед ляпнуў рукой па палявой сумцы і вінавата адказаў:

— Дома на стале засталася. — А я піць хачу… — Што ж, трэба дадому вяртацца, — сказаў дзед.

Сумным […]

Казка пра тое, як маленькая Секундачка увесь Час спыніла

Далёка-далёка, у той краіне, куды можна дабрацца толькі на дыване-самалёце, стаіць дзіўны Замак — Замак Часу. На сценах Замка роўна 12 вежаў, а на даху 2 стрэлкі, кожная як карабельная шчогла велічынёй. Гэта самыя дакладныя гадзіннікі на свеце. Па іх правяраюць свой ход нябесныя свяцілы.

Ля сцен Замка раскінуліся вялікія азёры. Адно — […]

У гарбатага таты быў кубак гарбаты

Адмыслова для Казак наша добрая менская мастачка Наталля Паваляева зрабіла новую ілюстрацыю да вядомай беларускай прымаўкі ад Нутранога Буратыны:)

[…]

Водныя працэдуры. Казка пра слана і дырэктара заапарка

Аднойчы ў кватэры Дырэктара Заапарка адключылі ваду, ды не гарачую, а наогул усякую.

Дырэктар вельмі засмуціўся. Як жа ж ён, нямыты, з’явіцца перад наведвальнікамі заапарка? І нават больш таго – як жа ж ён, нямыты, з’явіцца перад насельнікамі заапарка? Бо насельнікі гэтыя мыюцца некалькі разоў на дзень: птушкі старанна чысцяць сваё пер’е, тыгры […]