Усе рубрыкі

Ня бойсь, твая мара ня збочыць!..

Імкнецца да долу хваінка, Зямлю хоча пацалаваць, Глядзіць на яе аблачынка, І хоча хваінку абняць. На воблачка – вочкі з-пад хваляў З нясмелай надзеяй зырчаць,

А з рыбкай (шалёная мара) — Вясёлка жадае гуляць.

[…]

Тамарчына лянота

Жыцьцё – нібыта мара, Ды ходзіць па сьцяжцЫ Санлівая Тамара, Лянота ёй ісьці:

То збочыць да сугробу, Каб разваліцца там, То плача, што сугроб той Падняцца ёй не даў.

Валтузіцца ў снезе Ды й коціцца на сьцеж. Устае, а ў думкі лезе: “Мо, Томка, адпачнеш?”

[…]

Папяровы карабель

Ён пытае ў мяне: — Што ты робіш ува сьне? — Ну а што магу рабіць? Толькі спаць. Ён кажа: — Жыць!

“Як ты сьпіш? – зноў мовіць мне — Калі ўсё ў сьне расьце, Толькі ты адзін стаіш — не расьцеш – як тая мыш”.

[…]

Зімовая калыханка

Ваўняная хустка ўкрывае плечы, Гольле ад ялінкі закранае столь. “Сьпі, маё каханьне, беднае малеча, Я з табой заўсёды, я заўжды з табой.

[…]