Некалi ля самай цiхай рэчкi
З козачкай бебекала авечка:
«Памажы, сяброỳка з барадою,
Бе-бе-бя бе-бя бяда са мною
Я даỳно ỳсiм сэрцам адчуваю,
Што шэрага баранчыка кахаю.
Не любiць ён мяне –сядзiць ля печкi
Мiленькi мой баранчык — два калечкi.»
«Ведаеш, сяброỳка з лебядою,
Патрасу сваёй я барадою
I баран цябе навек палюбiць –
Галаву з калечкамi пагубiць!»
Вось дык цуд, баран да iх пляцецца,
Капытом трымаецца за сэрца
I шчаслiвы скача i танцуе,
Козачку ỳ бараду цалуе.
I iдуць каханыя да грэчкi:
Козачка з барашкам- два калечкi.
Абамлела з лебядой авечка:
Нi сяброỳкi, нi барана, нi калечка.
Шукала яна шчасце з барадою,
А лебяда засталася з бядою.
Каментаваць