Усе рубрыкі

Беларускія казкі для смартфонаў

Уладальнікі мабільных прыладаў на базе аперацыйнай сістэмы Андроід могуць спампаваць праграму «Беларускія казкі». Каб яе ўсталяваць, трэба зайсці ў Google Play і набраць у пошуку «Белорусские сказки». Ці па спасылцы.


У тэкставым выглядзе даступна 18 казак. Большасць з іх узятыя з праекту «Народныя казкі для дзетак», выкананым ЮНІСЕФ.

Напрыклад, «Зайкава хатка», «Сабака-паляўнічы» ды іншыя. Тэксты падгружаюцца з інтэрнэту, калі вы націскаеце на назву.

Таму, збіраючыся ў падарожжа, адкрыйце максімальную колькасць тэкстаў яшчэ ў зоне ўпэўненага прыёму сігнала. Пасля яны будуць даступныя ў аўтаномным варыянце. Гэта датычыцца і аўдыё-казак. Іх пакуль даступна 10.

Праграму стварыў Андрэй Дзмітранок. Яе ўжо спампавалі больш за 100 чалавек. З тых, хто вырашыў ацаніць яе, усе, апроч аднаго, паставілі «Беларускім казкам» «выдатна».

Крыніца: Наша Ніва

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>