Усе рубрыкі

Беражыце сваіх выхавальніц!

У Менску не хапае амаль 400 выхавальніц дзіцячых садкоў і яшчэ столькі ж памагатых выхавальніка. Усяго ў Менску 423 дзіцсада. Атрымліваецца, што ў кожным садзе рэальна бракуе мінімум 2 чалавека! Адпаведна, “выхаваўчая нагрузка” размяркоўваецца на тых, хто ёсць.

Адсюль з’яўляюцца і 20 дзетак у групе (хоць даўно вядома, даказана і ў прынцыпе лагічна, што аптымальная група — 8-10 чалавек), і раздражнёныя, мала ініцыятыўныя пры канцы дня выхавальніцы, якія сядзяць з адсутнымі тварамі ў пакоях, праглядаюць кніжкі, ці неахвотна рэагуюць на дзяцей на вуліцы, і да ўсяго іншага амаль на ўсё перастрахоўваюцца.

Каб падтрымаць выхавальнікаў, дзяржава ўсталявала ім даплаты ў памеры 3 базавых велічынь (памагатым выхавальніка — 1,5) за год, паведаміла агенцтву Менск-Навіны галоўны спец аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Е.Макарэвіч. Шкада толькі, яна не паведаміла, што зарплата выхавальніц складае ўсяго ад 250 да 500 тысяч рублёў (87-175$) — і дадатак у 60/30 тысяч у месяц выглядае на гэтым фоне проста смешна.

У гэтым вучэбным годзе ў педуніверы адчынілі новую спецыялізацыю “Педагог дашкольнай адукацыі”. Набраныя 3 групы — усяго 75 студэнтаў. На завочную форму перападрыхтоўкі таксама прынятыя 58 чалавек. Але відавочна, што гэта не вырашае праблему цяпер, і не вырашыць яе ў будучыні. Асабліва з улікам таго, што дзіцячыя садкі — у дэфіцыце. А ў дадатак — у сталіцы амаль усе дзеці дашкольнага веку (98%) дзіцсадкоўскія!

Таму, паважаныя бацькі, беражыце сваіх выхавальніц!

ужо 3 абмяркоўваюць Беражыце сваіх выхавальніц!

  • да, такие деньги, наверное, только дворники получают…((

  • Сяргей

    Жудась, магчыма выхал будзе тады, калі будзе больш дзятячых садкоў ва уласных руках, кошт паболей, ды і спрос таксама будзе больш..

    • так, Сяргей, маеце рацыю, але цяжка чакаць добрых змен хуткім часам, тым не менш…:/

Каментаваць Сяргей Скасаваць камментар

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>