|
Воýк
Вые, вые ý лесе воýк
I зубамi шчоýк ды шчоýк.
I пытаецца карова:
«Ад чаго скулiш ты, Вова?»
Запыталася свiння:
«Чаго вiшчыш ты, ваýчаня?»
I здзiвiла гэта лося:
«Што з табою адбылося?»
воýк
Воýк: «Сёння вечар навагоднi,
А я адзiн сяджу галодны.
Хацеý заснуць, дык як мне спаць,
Калi зубы ляскацяць?»
Чытаць далей » Воýк
Па начах прыходзіць дзед,
Ён вядомы на ўвесь свет.
Барада i казак торба,
Ён дзядуля вельмi добры.
Вершы, прымаўкi, лiчылкi,
Кажух шэры iз аўчынкi.
А калi ж ён казкі бае —
Смачна дзеткi засыпаюць.
З неба церушыць сняжок,
Ляцяць зоркi ў мяшок.
Хто такі той цудны дзед?
Людзi кажуць — Барадзед.
Для дзяцей ён казкi носiць,
Увясну, затым увосень.
Каб спакойна спалi дзеткi,
Ён уплятае ў сны кветкi.
Сяргей Брандт, 20.09.2013
З мёдам сонца прынясла
Працавiтая пчала.
А збiрала з розных кветак,
Дзень у дзень, амаль усё лета.
Запаўняла мёдам соты —
Вельмi смачныя турботы.
Вулей, дзетак даглядала,
Зноў на працу вылятала.
У пчалы сон невялiчкi,
Як святло, што маюць знiчкi.
Узiмку будзе адпачынак,
Заслужыла, малайчына.
Сяргей Брандт, 10.09.2013
Дзве балбочуць балбатухi.
I гудуць яны,як мухi.
Стаяць разам ля бярозы
I стракочуць, як стакозы.
балбатухi
I гагочуць, быццам гусi,
I качаюцца на пузе,
Зубы скаляць, як бабры
I пiшчаць, як камары,
Чытаць далей » Балбатухi
|
|