Усе рубрыкі

КРЭНДЗЕР-ВЭНДЗЕР – Сяргей Брандт

Крэндзер-Вэндзер-Каўбаса,
З’еў рашчыны паўваза.
Тра кашы лясных грыбоў
Праглынуў за „Будзь здароў!”
egoist_velikan
Выпiў дзве вясковых рэчкi,
Малака — сто дваццаць глечкаў.
Трошкi сена паспытаў,
Да вячэры зноў чыхаў.

Зняў вяршкi ўсе з туману
Лыжкаю сваёй драўлянай.
Затым вёску праглынуў,
Прытамiўся i заснуў.

Сяргей Брандт, 05.07.2013

IМЯНIНЫ Ў ТАРАСА – Сяргей Брандт

Iмянiны ў Тараса,
Запрaсiў ён мо паўкласа.
Накрыў стол белай сурвэткай,
У глячок паставiў кветкi.
3906
Але не ведае Тарас —
Да яго ці прыйдзе клас.
Многа дрэннага зрабiў —
Абзываў, штурхаў i бiў.

«Вось якi ты, iмянiннiк!-
Звонка цокае гадзiннiк.
Быў бы ты, Тарас, дабрэй,
Атрымаў бы шмат гасцей.»

Сяргей Брандт, 05.07.2013

НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ – Сяргей Брандт

Дзень сягоння ўрачысты,
Сцяг вiтае ў небе чыстым.
Па праспекту парад крочыць,
Гараць дзетак малых вочы.
flag
Наш арнамент — чырвань з белым,
Незалежнасць — шлях да веры.
Наша моц заўжды ў яднаннi.
Блакiт азёр, пыл скрыжаванняў.

I нечага сядзець у скрусе,
Мы — незалежны, мы — беларусы!
Пацягне свежым старое поле,
Наш не сагнеш цяпер нiколi.

Сяргей Брандт, 03.07.2013

ДРАЖНIЛКI АД ШКАДЛIВАЙ СВIНКI – Сяргей Брандт

Частка трэцяя
загруженное
А якi хлапец скупы,
Дурны, сквапны i рабы.

Падманулi цяльпука
На чатыры жабрака.
На мурзатую цялушку,
На бабон i на падушку.

А (iмя….) — злодзей
Да нас не заходзiць.
Бо сцягнуў дзiравы жбан,
Атрымаў у лоб шчалбан.

Ты — крыклiвая сарока,
Як рапуха-крывабока.
Калi можаш — даганi,
Па ўспаханнай раллi.

Сяргей Брандт, 02.07.2013