Дзве рукi ёсць у мяне,
Дзве рукi, яны — мае.
Калi холад iх кране —
Холадна тады i мне.
Калi боль чапляе пальцы —
Сэрца скача шэрым зайцам.
Мыюць рукi, твар ды нос
Пальчаткi маю на мароз.
Сяргей Брандт, 09.12.2013
|
||||||
Добры вечар мае маленькія сябры! За акенцам ужо сцямнела, на небе месяц-ліхтарык і зорачкі свецяць. Дзеткі стаміліся за дзень і пара ім адпачыць. Заплюшчвайце вочкі і слухайце казку пра гарэзу Івонку. У прыгожым краі, пасярод лясоў і азер, стаіць ветлівая, нібы казачная, весачка. На яе ўскраіне жыве сям’я Івонкі:тата — спадар Алесь, матуля — спадарыня Марыся, маленькая Івонка,каток Савоська і сабачка Антоська. Жывуць дружна, працуюць шпарка, адзін аднаму дапамаюць, да суседзяў у госці ходзяць і самі гасцінна ўсіх сустракаюць. Івонка вельмі любіць татку і матулю, але яна такая свавольніца і весялуха, што нікому не дае спакойна жыць, чакай ад яе прыгод. На замеценых снегам вузкіх гарадскіх вуліцах дагараў кароткі снежаньскі дзень, але ўжо ўспыхнулі жоўтымі светлячкамі бронзавыя ліхтары і змроку прыйшлося адступіць, а пазней схавацца ў цёмных пустых падваротнях. Незлічонае мноства святочных вітрын зіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі, прыцягвала да сябе дзяцей і дарослых. Напярэдадні Каляд усё навокал станавілася больш прывабным, а дзе немагчыма было схаваць недахопы, упрыгожваючы мішурой і гірляндамі, на дапамогу прыходзіў лёгкі пухнаты снег. Ён прыкрываў, згладжваў і рабіў двары, стары хмурны парк, маленькую плошчу чыстымі і дагледжанымі. І дзякуючы гэтай несумненнай ўрачыстасці прыроды, хацелася верыць у цуды. |
||||||
Copyright © 2024 Казкі беларускія - Калі ласка, перадрукоўвайце матэрыялы, але стаўце па магчымасці спасылку! При перепечатке ссылка обязательна! Cачыненняў не маем, але казак - даволі! -> RSS пастоў | RSS каментараў Працуе на WordPress & Atahualpa |