|
Дождж на госцi завiтаў,
Не было, напэўна, спраў.
Пацякло, як плынь з нябёс,
Спахмурнеў лясок ад слёз.
Дождж прасiўся, у вокны бiў,
Рваў кусты, што было сiл.
Лiсце — вогненным па лужах,
З ветрам падзялiлi сцюжу.
Пад дзвярамi нi душы,
Па страсе вада шуршыць.
На бярозках жоўтым восень
Моўчкi прабачэння просiць.
Сяргей Брандт, 10.09.2013
Насаты ды Вушаты
У вёсачцы «Тушыце Свет»
Жыý адзiн цiкавы дзед.
Ад яго непадалёк
Жыý сусед – другi дзядок.
Насаты
Першы дзед малы, вушаты.
Другi – доýгi ды насаты.
Кожнай ранiцай ля лаýкi
Вёска чуе iх забаýкi.
Вушаты
Кажа Нос: «Паслухай, Вуха,
Вось, як будзе завiруха,
Не патрэбны кажушок,
Як такi ёсць лапушок».
Чытаць далей » Насаты ды Вушаты
Дзве балбочуць балбатухi.
I гудуць яны,як мухi.
Стаяць разам ля бярозы
I стракочуць, як стакозы.
балбатухi
I гагочуць, быццам гусi,
I качаюцца на пузе,
Зубы скаляць, як бабры
I пiшчаць, як камары,
Чытаць далей » Балбатухi
На сцяжынцы, праз лясок,
Пшанiчны вырас каласок.
Жвiр трымаў яго карэнне,
Там, дзе мыш згубiла зерне.
Лагодна сонца зверху грэла,
Ноч казкi цiха яму пела.
А дожджык грыбны — дробны,
Вадою частаваў па кроплям.
I вырас каласок да неба
Цалюткi воз смачнога хлеба.
Прыйшла пара збiраць багацце,
Затым малоць, пячы хлеб сваццi.
А з ураджаю — адно зерне
Схаваць пад лаву – на насенне.
Каб на сцяжынцы, праз лясок,
З вясны рос дзюжы каласок.
Сяргей Брандт, 04.09.2013
|
|