|
Мы жывём у той краiне,
Дзе азёры ззяюць сiнiм.
Дзе лясы амаль да неба,
Дзе палi паўнюткi хлeбам.
Рэк блакiтныя сцяжынкi,
Маем кожны год «Дажынкi».
А буслы жывуць на хатах,
Вучаць лётаць буслянатаў.
Дзе гучыць матулi мова
Дзе ўсё заўжды знаёма,
Дзе так смачна пахне воляй,
Дзе сустрэнуць хлебам з соллю.
Сяргей Брандт, 06.07.2013
Крэндзер-Вэндзер-Каўбаса,
З’еў рашчыны паўваза.
Тра кашы лясных грыбоў
Праглынуў за „Будзь здароў!”
Выпiў дзве вясковых рэчкi,
Малака — сто дваццаць глечкаў.
Трошкi сена паспытаў,
Да вячэры зноў чыхаў.
Зняў вяршкi ўсе з туману
Лыжкаю сваёй драўлянай.
Затым вёску праглынуў,
Прытамiўся i заснуў.
Сяргей Брандт, 05.07.2013
Iмянiны ў Тараса,
Запрaсiў ён мо паўкласа.
Накрыў стол белай сурвэткай,
У глячок паставiў кветкi.
Але не ведае Тарас —
Да яго ці прыйдзе клас.
Многа дрэннага зрабiў —
Абзываў, штурхаў i бiў.
«Вось якi ты, iмянiннiк!-
Звонка цокае гадзiннiк.
Быў бы ты, Тарас, дабрэй,
Атрымаў бы шмат гасцей.»
Сяргей Брандт, 05.07.2013
Частка трэцяя
А якi хлапец скупы,
Дурны, сквапны i рабы.
Падманулi цяльпука
На чатыры жабрака.
На мурзатую цялушку,
На бабон i на падушку.
А (iмя….) — злодзей
Да нас не заходзiць.
Бо сцягнуў дзiравы жбан,
Атрымаў у лоб шчалбан.
Ты — крыклiвая сарока,
Як рапуха-крывабока.
Калi можаш — даганi,
Па ўспаханнай раллi.
Сяргей Брандт, 02.07.2013
|
|