|
У адным горадзе жылі два брацікі-мядзведзікі. Вельмі яны былі ўпартыя. Як што сабе ў галаву ўваб’юць, што ты ім не кажы, нікога слухаць не хацелі. А яшчэ мядзведзікі вельмі любілі казкі. Кожны дзень на надворак да мядзведзяняткаў прылятала старая варона і баіла ім казкі.
Малюнак: www.pbase.com
Аднаго разу сказала яна, што самую чароўную казку можна не толькі пачуць, але і пабачыць, калі пачынаецца першы снег. Першы снег паступова ахінае зямлю, накрывае дрэвы, камяні, высокую сухую траву, дахі дамоў і так распавядае чароўную казку. Кожны год першы снег баіць новую казку і той, хто яе пачуе і пабачыць, будзе сам складаць казкі. Чытаць далей » Пра мядзведзікаў, якія не слухалі свайго тату
1. Сіняя кветка, расце у жыце
2. Дзіця мужчынскага полу
3. Той хто крадзе
4. Дарожка для пешаходаў
5. Інертны газ для рэкламных трубак
6. Наказ нашчадкам
7. Хвароба страўніка
8. Крытая дарожная павозка
9. Салодкі напітак
10. Злучэнне ваенных караблёў
11. Эскадраны мінаносец
12. Акісленне вышэйшай ступені
13. Пакінула месца жыхарства
14. Адзінка вымярэння часу
15. Каштоўны метал Чытаць далей » Кругавая крыжаванка
Жылі дзед і баба. Нічога ў іх у гаспадарцы не было, адна толькі курачка Чубатка.
Жылі яны, жылі і дажыліся да таго, што і варыць больш няма чаго. Вось дзед і кажа бабе: “Баба, а баба, свары, мабыць, Чубатку, а тое што ж?..” Замахала баба рукамі: “І што ты, дзед, надумаў! Ужо лепш будзем галодныя, а Чубатку варыць я не дам.” Пачула гэта курачка, пабегла ў двор, знайшла там бабовае зярнятка і прынесла яго бабе. Чытаць далей » Хітрая ліса
КАЗКА ПРА МЯДЗЬВЕДЗЯ
Пад самую восень, пад верасень месяц
Задумаў жаніцца Мядзьведзь шэры ў лесе.
І кажа сватом: — Мне шукайце пасагу;
Зіму зімаваць — трэба мёду і брагі.
А сам я ня маю ні пчол, ні гароду;
Падушка — і тая з альховай калоды.
За лета снапа мне нажаць ня прыйшлося, —
То хворы ляжаў, то гнуў дугі, палозьзе.
Няхай сабе будзе ня важная жонка, —
Каб толькі я выжыў зіму пад сасонкай…
Чытаць далей » Казка пра мядзьведзя (М.Танк)
|
|