Усе рубрыкі

Жоўтыя загадкі

1. Залацісты ён, вусаты,
А у кішэнях — сто рабятаў.

Жоўтыя загадкі

2. Жоўты ён і сыпкі,
У двары насыпаны.
Калі хочаш, можаш браць
Ды гуляць!

3. У гародзе ля дарожцы
Стаіць сонейка на ножцы,
Жоўтыя праменьчыкі палаюць,
Але не апякаюць.

4. У роснай траве
Ліхтарык гарэў.
А потым пацьмянеў,
Патух
І ператварыўся ў пух! Чытаць далей » Жоўтыя загадкі

Хлус (японская казка)

У горадзе Асака жыў хлус. Ён заўсёды хлусіў, і ўсе пра гэта ведалі. Таму ніхто яму не верыў.

Вось аднойчы пайшоў ён у горы. А калі вярнуўся, то й кажа суседцы:
— Якую змяю зараз бачыў! Велічэзную, з бочку таўшчынёй, а даўжынёй як гэтая вуліца.

Магутны чарвяк... Малюнак: charash-song.livejournal.com

Магутны чарвяк... Малюнак: charash-song.livejournal.com

Суседка толькі плячамі паціснула:
— Сам ведаеш, што такіх даўгіх змеюкаў ажно як гэтая вуліца не бывае.
— Неее, змяя сапраўды была вельмі доўгая. Ну, можа, не як вуліцу, дык як завулак. Чытаць далей » Хлус (японская казка)

Буслік вучыцца (казка пра золата)

Жыў-быў на сьвеце адзін хлапец, які любіў ганяцца за ветрам і зьвісаць з воблака да гары нагамі.

Малюнак: Gurbuz Dogan Eksioglu

Малюнак: Gurbuz Dogan Eksioglu

Аднойчы, у час сваёй стандартнай працэдуры, якая ганяла хлапцу кроў з аднаго месца, на якім звычайна людзі сядзяць, у іншае — якім думаюць, яго напаткала нечаканая ідэя.

– А што, калі я паеду ў сталічны Кснем вучыцца на мага? Што я — горш за іншых?!

Як падумаў, так адразу і вырашыў. І так у яго было заўжды.

Сабраўшы свой няхітры рыштунак, разьвітаўшыся са старэнькімі бацькамі, Бусел — так звалі нашага героя — купіў квіток на параплян. Чытаць далей » Буслік вучыцца (казка пра золата)

“Бацька, а колькі твае авечкі поўсці даюць?”

Турыст пытаецца ў чабана:
— Бацька, вось адкажы, а колькі твае авечкі даюць за сэзон поўсці?

— Белыя ці чорныя? – пытаецца чабан.
— Ну, чорныя.

— Чорныя – два кілаграма.
— А белыя?
— І белыя – два кілаграма.

— А адкажы, бацька, калі ласка, колькі ім патрэбна ежы на дзень?
— Чорным ці белым? – удакладняе чабан.
— Ну, чорным.

— Чорным – адзін кілаграмм.
— А белым?
— І белым адзін.

Турыст у шаленстве:
— Ты што мяне раздражняеш? Чаму ўвесь час пытаешся чорныя ці белыя, калі вынік адзін і той жа?!!
— Ну-у, дык чорныя ж мае… – адказвае чабан.

Турыст разумеючы:
— А-а-а… А белыя?
— І белыя мае…


Малюнак: prikol.i.ua

Яшчэ адзін анекдот Чытаць далей » “Бацька, а колькі твае авечкі поўсці даюць?”