Усе рубрыкі

Агнія Барто па-беларуску: Цацкі

Зайку кінулі на лаўку,
Пад дажджом застаўся зайка.
Злезці долу сам не мог —
Увесь да нітачцы прамок.

barto_zaika

Бычок

Ідзе бычок, хістаецца,
Бядуе: “Ай-я-яй!
Вось дошчачка сканчаецца,
Звалюся зараз я!” Чытаць далей » Агнія Барто па-беларуску: Цацкі

Загадкі-падманкі — слон, крот, салавей, лісіца

Не заўсёды адказ у рыфму з’яўляецца правільным ;)

Між карчакоў размесціць дом
Шар калючы — добры… слон?
Вожык!

zagadki6

Зямлю дзюбкай рыю,
Быццам дом будую —
Чарвячка шукаю ў рот!
Адгадалі, хто я? …Крот? Чытаць далей » Загадкі-падманкі — слон, крот, салавей, лісіца

Чароўныя чаравікі ў ружовым сне

Чараўнік нам даў
Для Вікі
Чырвоныя чаравікі.

Левы, правы — роўныя,
І, казаў, чароўныя.

Чырвоныя чаравікі

Хутка ходзяць,
Лёгка скачуць,
Зблытай іх —
Яны заплачуць.

Кожны робіць
Сваю справу:
Левы — злева,
Правы — справа.

Ружовы сон

Да вады ідзе паненка —
Ружаватая сукенка,
У тон сукенкі — парасон,
Пояс, пацеркі, істужка… Чытаць далей » Чароўныя чаравікі ў ружовым сне

“Казка” перамагла на “Еўрабачанні”

Пераможцам музычнага конкурсу “Еўрабачанне-2009” стаў нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак з песняй «Казка». Віншуем яго і слухаем яшчэ раз!

Вольны пераклад:
Шмат гадоў таму, калі я быў маладзейшы,
Мне падабалася адна знаёмая дзяўчынка.
Яна была мая, мы кахалі адзін аднаго,
Гэта было калісьці, але ж гэта было сапраўды Чытаць далей » “Казка” перамагла на “Еўрабачанні”