Усе рубрыкі

Крыжаванка: Легенды і міфы Беларусі

Прапануем вашай увазе крыжаванку ад Лявона Целеша з Дзяржынску, прысвечанаю легендам і міфам Беларусі. Паспрабуйце спачатку разгадаць самі — потым прапануйце дзіцяці ;) А яшчэ лепш — займіцеся гэтым разам, будзе адначасова ўрок на кемлівасць, памяць, гісторыю, мовазнаўства і г.д.

Крыжаванка - Легенды і міфы Беларусі

Па гарызанталі: Чытаць далей » Крыжаванка: Легенды і міфы Беларусі

Курачка-Рабка

Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка.

Курка-раба

Курка-раба

Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць. Чытаць далей » Курачка-Рабка

“Так, тлэба ўзо с хэтым саконцфаць!”

У Парке Чалюскінцаў адчынілі новы атракцыён “Дзяўчына з вяслом”. За невялікі кошт кожная жанчына, ўзяўшы вясло ў рукі, можа зноў адчуць сябе дзяўчынай.

Гэта каб ён не задыхнуўся!

— Выйшла я аднойчы з дома, а на сцяне маё імя напісалі.
— Нічога сабе ў цябе імя!

***

Сядзіць муж, чытае ЖЖ. Раптам чуе ціхі голас жонкі з іншага пакою:
— Не, не мілы, сёння ня магу, давай сустрэнемся заўтра.
Тут жа забягае ў пакой да жонкі:
— Гэта ты па тэлефону размаўляла?
— Не. Гэта я жаночы часопіс чытаю, 50 розных выказванняў. Побач з гэтым, напрыклад, напісана, што муж прыбяжыць, калі вельмі заняты. І пабач жа — ня схлусілі!.. Чытаць далей » “Так, тлэба ўзо с хэтым саконцфаць!”

Казкі Нутранога Буратына: Мава, Гарбатата і Якубак

Мава

Кожную раніцу мама біла кубак кавы, але аднойчы кава ня вытрымала і запытала яе:
— Чаму ты б’еш толькі мае кубкі, а твае стаяць усе цалюткія на паліцы?

Мама нічога не адказала, нават не закрычэла “ААА! Гаварашчая кава!“, бо ў яе быў дрэнны настрой. Яна ўзяла ды выпіла каву і забрала сабе ўсе ейныя кубкі.

Гарбатата

У гарбатага таты быў кубак гарбаты. Й жонкая гарбатая, й сын. Нават, калі ён гарбеў па-над джэзваю і варыў сабе каву, ў яго ўсё адно атрымоўвалася гарбата. У яго ўвогуле ўсё атрымоўвалася неяк гарбата, не па-людску, бо ён быў грабар гарбаты. Чытаць далей » Казкі Нутранога Буратына: Мава, Гарбатата і Якубак