Усе рубрыкі

РУКІ. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Дзве рукi ёсць у мяне,
Дзве рукi, яны — мае.
Калi холад iх кране —
Холадна тады i мне.
77qSUZEougQU7h2cgB2Ui59137r14T
Калi боль чапляе пальцы —
Сэрца скача шэрым зайцам.
Мыюць рукi, твар ды нос
Пальчаткi маю на мароз.

Сяргей Брандт, 09.12.2013

ВIНАГРАДНАЯ ЛАЗА. Грыгорэ Віеру (пераклад на беларускую мову) — Сяргей Брандт

Гляджу, гляджу ва ўсе я вочы,
Куды лаза ўзняцца хоча —
Паўзе з прыступак па сцяне
I нават дах не прамiне.
p1040801-7
Адтуль ёй бачна ўсё лепей,
Утульна, цёпла — не ў склепе.
Услед за ёй цяжкая гронка
Вiтае пунсам сонца звонка.

Сяргей Брандт, 09.12.2013

ПЕРАД РАЖСТВОМ — Сяргей Брандт

Замятае палi снег,
Даўжыню хавае рэк.
Вецер вые, пяе воўкам,
Атрымаў дубок ватоўку.
kurg-a08
I стаяць у снезе хаткi,
Спяць вавёркi, лiсяняткi.
Бачуць сонейка ў сне,
Лес вясёлы па вясне.

А над дахам раве глуха,
Трасе мехам завiруха.
Замятае палi снегам
I гуляе ўздоўж па рэкам.

Сяргей Брандт, 10.12.2013

КАЗКА ПРА ТОЕ, ЯК У ГОРЫ I ЧОРТ ДАПАМАГЧЫ МОЖА – Сяргей Брандт

Сапраўдная гiсторыя, якую расказала мне ў дзяцінстве адна лекарка-шаптуха
ЧАСТКА ДРУГАЯ. НЕ УСЁ, ШТО БЛIШЧЫЦЬ, ПАХНЕ ЗОЛАТАМ
Сцяжынка, папятляўшы сярод жытнёвага поля i лугавых кветак, прывяла Цiмошку на ўскраек лесу, а там ужо за хмызняком стаяла шэрай плямкай утульная хатка паляўнiчага. Каля паветкi, дзе хлопчык паставiў сваю вуду, бавiлася ў жоўценькiм пясочку курыца з малымi пылянятамi. Побач, з пад куста агрэста, за ўсiм гэтым назiрала маладзенькая ласачка, але прыход рыбачка зблытаў усе яе планы i яна хуценька падалася ў сасновую пасадку.
Watermill
— Бач як у гэтым свеце, дзе добрае жыве разам з дрэнным, за доўгiя часы так усё пераблыталася, што нельга адшукаць, што з’явiлася першым: ранiшнi свет цi ганарлiвы змрок? — разважаў хлопчык, шукаючы у пуньцы пад страхой такiя патрэбныя лекi свайму новаму знаёмаму.
— Чарцяня малое шкоднае, але вунь як любiць агуркi хрумкаць i смаркатае, як той сусед, што торф з балота цягае, сушыць, а потым людзям на палiва прадае.
За сваёй справай малы i не заўважыў, як прыехаў дахаты вярхом на канi слуга пана, што прыбегла ад ракi спалоханая матуля, ён толькi пачуў нейкую частку таемнай размовы.
— …Сёння на паляваннi … Пан загадаў застрэлiць ласiху, а яна з ласянём была… Раззлаваўся пан дзюжа, як той ляшак … Закавалi паляўнiчага ў кандалы … Калi ж ён хоча да суда справу давесцi, павiнен шукаць сабе абаронцу ….каб сялiба засталася ў сям’i — патрэбна пану заплацiць прыгаршню залатых дукатаў цi цахiнаў… Тры днi часу на ўсё… Гора…. Чытаць далей » КАЗКА ПРА ТОЕ, ЯК У ГОРЫ I ЧОРТ ДАПАМАГЧЫ МОЖА – Сяргей Брандт