Усе рубрыкі

ПАКРАВЫ – Сяргей Брандт

Заблiшчыць за шыбай з хмар,
Ноч пачнецца не раптоўна —
Час за часам, паслядоўна,
З кошыка дзiвосных мар.
покр
Святлом доўгiм праз акно
Падмяце падлогу месяц.
Зоркi над зямлёй развесiць
I накрые коўдрай-сном.

Шлях да ранiшняй зары
Зацярушыць жоўтым восень.
Груканне з дажджом на кроснах,
Смуткам у печцы дагарыць.

Цудны сон на Пакравы,
Быццам зорным смехам л’ецца.
Мiласэрнасць увойдзе ў сенцы,
З прабачэннем… за грахi…

Сяргей Брандт, 14.10.2013

Толiк i памiдорык

Любiць Толiк памiдорык.
Без яго не выйдзе ý дворык.
I гаворыць каламбуры
Ён пра памiдорык буры.
Толiк i памiдорык

Чырвоную накiнуý коýдру,
Каб быць падобным памiдору.
Памiдорык зацвiце,
Ён шчаслiвы ýжо iдзе.

Чытаць далей » Толiк i памiдорык

ЛІСТАПАД — Сяргей Брандт

Лiст асеннi аблятае,
Бо жыцця свабоду мае.
Вецер жоўтым зацярушыць,
Потым трапiць лiст у лужу.
images
Там ён стане мокрым смеццем,
Не патрэбна смецце дзецям.
Чырвань вогнiшчам дымiцца,
А вавёркам лiпень снiцца.

За бярозай — дух асiны
Дзень дажджлiвы не пакiне.
На ўзлеску жывым зданнем
Махне зямлi на развiтанне.

Сяргей Брандт, 03.10.2013

МIНОРНАЕ ПАЧУЦЦЁ – Сяргей Брандт

Залатым халодным лiсцем,
Можа хто не заўважае…
Мяце восень, душы чысцiць,
На вятрах жалобна грае.
м
Вырай цягнецца да лесу
I бярозкi сцiпла плачуць.
Туман хустачкай завесiў,
Усё, што мае вiд жабрачы.

Мокнуць пад дажджом дарогi,
I дрыжаць маркотна хмары.
А бальшак на дзень кароткi
Знiк у восеньскiм пажары.

Сяргей Брандт, 30.09.2013