|
1. Рук і ног ня мае, а дзверы адчыняе.
2. Без голасу — а вые, без рук — а абрусы сцеліць.
3. Зімой расце коранем угору, а вясной памірае — хто адгадае?
4. Ляціць — маўчыць, ляжыць — маўчыць, а як памрэ — дык зараве!
5. На той свет ідзе — скача, а з таго свету йдзе — плача.
Чытаць далей » Зімовыя загадкі
Выйшаў месяц із тумана,
Выняў ножык із кармана:
— Стану рэзаць, стану біць,
З кім астанешся дружыць?
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў месяц пагуляць,
А за месяцам луна
Аставайся ты адна. Чытаць далей » Выйшаў месяц із тумана
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць,
А за зайцам шэры воўк,
Воўк у зайцах знае толк.
***
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць.
А за зайчыкам луна,
Просіць выйсці калдуна. Чытаць далей » Выйшаў зайчык пагуляць
Цынцы-брынцы, балалайка,
Цынцы-брынцы, паіграй-ка.
Цынцы-брынцы, не хачу,
Цынцы-брынцы, спаць хачу.
Цынцы-брынцы, хто стучыць?
Цынцы-брынцы, дзевачка.
Цынцы-брынцы, як завуць?
Цынцы-брынцы, Евачка.
***
Кацілась каляска
Па сінім масту,
Мост праваліўся,
Каляска — ў ваду.
Не жалка каляскі,
Не жалка маста,
А жалка царэўны:
Яна малада.
***
Ішла дзевачка па рынку,
Наступіла на карзінку.
У той карзіначцы табак,
Хто закурыць, той дурак.
Чытаць далей » Агурэчак, агурэчак, ты не йдзі на той канечак!..
|
|