|
У адным беларускім мястэчку жыла-была Мама, і былі ў гэтай Мамы два сыночкі-блізняты. Бацька дзетак памёр, але Мама ўсяляк спрабавала зрабіць так, каб дзеткі ўсё мелі і былі шчаслівымі.

Чытаць далей » Да свята 8 сакавіка: Казка пра матчыну любоў і пра тое, ад чаго робяцца Бабай Ягой
Гэтая казачка пра часы даўнія-старадаўнія. Было гэта так даўно, што ніхто не памятае калі. А казачку гэтую мне расказала сама Каза на мінулыя Каляды.

Жыла ў тыя даўнія часы Каза. Залатыя рожкі, тоненькія ножкі, мяккая паўсцінка ды шэрая спінка. Нястомная яна была. Штодня раненька ўставала, сонца клікала ды па зямлі нашай скакала. А там, дзе Каза ходзіць – жыццё родзіць, дзе Каза нагой — там бульба капой, дзе Каза рогам — там жыта стогам, да чаго Каза дакранаецца – тое абуджаецца.
Чытаць далей » Казачка пра Пятра, Казу і Каляды
|
|