Усе рубрыкі

Пра мядзведзікаў, якія не слухалі свайго тату

У адным горадзе жылі два брацікі-мядзведзікі. Вельмі яны былі ўпартыя. Як што сабе ў галаву ўваб’юць, што ты ім не кажы, нікога слухаць не хацелі. А яшчэ мядзведзікі вельмі любілі казкі. Кожны дзень на надворак да мядзведзяняткаў прылятала старая варона і баіла ім казкі.


Малюнак: www.pbase.com

Аднаго разу сказала яна, што самую чароўную казку можна не толькі пачуць, але і пабачыць, калі пачынаецца першы снег. Першы снег паступова ахінае зямлю, накрывае дрэвы, камяні, высокую сухую траву, дахі дамоў і так распавядае чароўную казку. Кожны год першы снег баіць новую казку і той, хто яе пачуе і пабачыць, будзе сам складаць казкі. Чытаць далей » Пра мядзведзікаў, якія не слухалі свайго тату

Трое парасятак (Уолт Дыснэй прэзентуе)

parasyaty

Трое парасятак

Жылі-былі на свеце трое парасятак. Трое братоў. Усе аднолькавага росту, кругленькія, ружовыя, з аднолькавымі смешнымі хвосцікамі. Нават імёны ў іх былі падобныя. Звалі парасят: Ніф-Ніф, Нуф-Нуф, Наф-Наф. Жылі яны ў лесе, куляліся ў зялёнай траве, грэліся на сонейку, збіралі жалуды. Так праходзіла лета.

Чытаць далей » Трое парасятак (Уолт Дыснэй прэзентуе)

Казка пра мядзьведзя (М.Танк)

mishki

КАЗКА ПРА МЯДЗЬВЕДЗЯ

Пад самую восень, пад верасень месяц
Задумаў жаніцца Мядзьведзь шэры ў лесе.
І кажа сватом: — Мне шукайце пасагу;
Зіму зімаваць — трэба мёду і брагі.
А сам я ня маю ні пчол, ні гароду;
Падушка — і тая з альховай калоды.
За лета снапа мне нажаць ня прыйшлося, —
То хворы ляжаў, то гнуў дугі, палозьзе.
Няхай сабе будзе ня важная жонка, —
Каб толькі я выжыў зіму пад сасонкай…

Чытаць далей » Казка пра мядзьведзя (М.Танк)

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — Васючэнка Пятро

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі Казачныя аповесці.

Ходзіць па нашым краі пагалоска пра пана Заблоцкага, што жыў надта даўна, яшчэ за князем Дрыгайлам. Жылося тады людзям не абы-як, адно мыла не ставала – і вось пан Заблоцкі паквапіўся на лёгкі прынажытак.

Адправіўся ён за мора, наладаваў мылам повен карабель ды плыве назад паціху. Ажно нахапіўся вецер, кінуў карабаль на падводныя камяні, і той карабель даў цечу. Увесь тавар, лічы, змыла, а пан Заблоцкі застаўся ні з чым.

З тае пары пачалі казаць: «Зарабіў, як пан Заблоцкі на мыле».

Але гэта даўнейшая гісторыя, хто пра яе не чуў!Ды мала хто ведае пра іншыя прыгоды пана Заблоцкага ды ягонага дружбака пана Кубліцкага. Ото ж былі паны! Колькі яны пазараблялі гузоў на свае галовы – усё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы! І шкода часам іх, ды смех разбірае: ну ж і шалапуты! Чытаць далей » Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — Васючэнка Пятро