|
Частка трэцяя
Як каралеўства стала цёмным
Каралеўства наша не заўсёды было цёмным. Звычайнае каралеўства, якіх на адну паралель сотню адшукаць можна. Толькі ў ім не было іншага рамяства, як руду з зямлі дабываць ды затым у кузні з яе рабіць цудоўныя бароны і плугі, каваныя ўпрыгожванні. Слава пра нашых майстроў грымела і распаўсюджвалася далёка наперад. Усё было добра да таго часу, пакуль не сустрэлася пад зямлёй рудакопам залатая жыла. З яе ўсё і пачалося. Золата — метал у працы непрыдатны. Ён цяжкі вельмі і зношваецца хутка. Аднак упрыгожванні з яго атрымоўваліся на славу, ды і па кошце прадаваліся даражэй самых каштоўных рэчаў. У казне каралеўскай замест жалезных грошыкаў з’явіліся залатыя манеты і змяніўся ганарлівы народ рудакопаў. З простых і адкрытых людзей ператварыліся яны ў ненаедных збіральнікаў выгады і рэчаў. Сэрца і душа сталі жорсткімі. Але гора, як і павялося на свеце, адно ніколі не ходзіць. Вось і пастукалася яно ў дзверы нашага Каралеўства кіпцюрамі драконавымі. Так ужо павялося, дзе золата там і цмокі рана ці позна з’явяцца. Жыла тая залатая ім заўсёды належала. Вось і ўмовы выставілі, маўляў, палова ўсяго здабытага і тая палова, што здабывацца на працягу тысячы гадоў будзе намі, павінна да Цмокаў адыйсці. Што тут адбывалася! Народ ад прагнасці апошні розум згубіў, за мячы схапіўся, але цмокі і не думалі адыходзіць.
Пачалася грандыёзная бітва. І колькі ўсё гэта працягвалася, многія і забыліся даўно. Гаспадар стары кожны год перамір’е прыносіў на кароткі тэрмін і мірыў бакі. А вось зараз занямог і не ў сілах дапамагчы нам хоць не надоўга, але спыніцца. Хаты ў сажы ад пажараў, сцены пачарнелі, як і сэрцы людскія, і стала раптоўна наша Каралеўства цёмным. І як вярнуць усё на ранейшае месца?.
— Прыйдзецца табе, Міхась, справы твайго дзеда ў парадак прыводзіць. Вось які ты мудры, колькі кніг тоўстых прачытаў. Табе і прымаць рашэнне. Ну а дапамога ў гэтай справе табе не перашкодзіць — чалавечак павольна пакланіўся Міхасю, а маленькая істота радасна загаласіла:
— Міхась выратуе Цёмнае Каралеўства і вызваліць цмокаў ад даўняга праклёну!
— Так….- падумаў Міхась — Цікавая справа мяне чакае. Патрэбна схадзіць у Каралеўства і памірыць варагуючыя бакі, вярнуць мір і спакой у гэтыя землі, а таксама жывым вярнуцца да дзеда? А не зашмат яму прыйдзецца зрабіць? Яшчэ і памагатыя ў яго будзь здароў: задуменны дамавік і маленькі бездапаможны дракончык, які невядома адкуль узяўся. І каб адкінуць усе дурныя думкі Міхась адразу запытаў:
— Дык як пойдзем? А можа паляцім?
І ён ласкава пагладзіў крылцы свайго маленькага сябра.
— Навошта ляцець? — забубніў дамавік — Не ведзьмы, каб лётаць. Ды і дапамога яшчэ не падрасла. Пешшу пойдзем, — ён адважна накіраваўся да засланкі, што зачыняла цёмны лаз пад печчу.
Міхась рушыў за ім, з кожным крокам адчуваючы, як памяншаўся ў росце.
— Што за глупства? — але ўжо перад печчу ён стаў па росце роўны з дамавіком. Той, усміхнуўшыся, адхіліў у бок засланку.
— Ты, гаспадар. Табе і адкрываць — і працягнуў хлопчыку цяжкі ключ з сіняга металу.
У сухой цемры кружыліся маленькія парушынкі, але самае дзіўнае, што ўбачыў Міхась:
трое розных па памеры і ашалёўцы жалезных дзвярэй.
— Нашы справа — падказаў дамавік — Ключ толькі да іх падыходзіць.
Ключ увайшоў мякка ў шчыліну, павярнуўся двойчы і ў сярэдзіне нешта пстрыкнула. Потым Міхася павалакло нейдзе ўгару з неймавернай сілай і ён страціў прытомнасць…
Жыў быў Баранчык. Звычайны Баранчык, які на першы пагляд нічым не адрозніваўся ад іншых. Меў звычайныя закручаныя рожкі, звычайны беленькі кажушок ды звычайныя маленькія барашкіны капыты.
Але быў той Баранчык вялікім гультаём. З ранку да вечара ўсе звяры шчыруюць, ежу сабе на зіму назапашваюць. Чытаць далей » Ігар Кузьмініч: Пра Баранчыка-гультая, які хацеў каб яго проста так кармілі
Паслухмяныя i не
I
Жылi-былi ý адным сялe
Паслухмяная i Не.
Родныя яны сястрыцы,
А як быццам чужанiцы.
Паслухмяна ýстае рана.
Слухае, што скажа мама.
Робiць усякую работу,
У завiруху, дождж, спякоту.
Паслухмяныя i не,мастак Алеся Жыткевiч
Чытаць далей » Паслухмяныя i не — Алег Старынчык
Частка другая
Незвычайнае знаёмства
Чалавечак прайшоў да стала, паклаў свой палатняны мяшок на лаўку і ўважліва паглядзеў на хлопчыка:
— Намучыўся з дарогі, вось у цяпле і задрамаў. Якія там дровы ў печ, калі завея лютая замяла ўсе сцяжынкі-дарожкі, разагнала ўсіх звяроў па дуплах і норах, і няма ад яе літасці ўсяму жывому.
Міхась праз непаслухмяныя вейкі ўважліва назіраў за маленькім госцем, слухаў яго не па ўзросту басісты голас і разумеў, што ўсё гэта сон, нейкі, на здзіўленне, незразумелы і доўгі сон. Cам вінаваты, не патрэбна было некалькі дзён запар фэнтэзі чытаць. Вось і дачытаўся. Вынік, як кажуць, бачны — ужо гномы па хаце бегаюць.
— Гэта ў нашым наваколлі адбываецца, а што тады там, у Цёмным Каралеўстве робіцца? Раз тут так мяце і з ног збівае, як жа там цяжка даводзіцца жыхарам у барацьбе са старадаўнімі і цёмнымі сіламі? Ды і гаспадар захварэў, пайшоў на суседнюю сялібу за мёдам. Па возеры вядома ж пайшоў. Вось у палонку і трапіў. Добра што жывы застаўся. Зараз прыйдзецца хварэць у гасцях тыдні два, а адкуль дапамогу ўзяць?
Ён падкінуў некалькі цяжкіх хваёвых паленцаў у грубку. Агонь у падзяку зашу-
меў, затрашчаў, гучна заглынуў прапанаваную яму ежу. Чалавечак прыбраў трэсачкі і прысеў на невысокае дзедава крэсла. З кішэні сваёй світкі ён нечакана дастаў … маленькаго дракончыка.
— Вось выратаваў я цябе, а сам і не ведаю навошта я гэта зрабіў. Бо твае суродзічы не адно паселішча сумленных і добрых рудакопаў спалілі. А колькі майстроў горных у палон за Жудасныя Балоты адвесці паспелі? Мне б міма прайсці, а вось узяў і падняў з лёду дзіцяня ворагаў нашых.
Міхась ледзь не падскочыў са сваёй лаўкі. Тое, што ён бачыў, ніяк ужо не было на сон падобнае. Але вельмі ўжо хацелася пачуць, што яшчэ распавядзе новы знаёмы.
Ён наліў з глінянага гарлачыка малака ў чорны закураны чыгунок і паставіў усё на грубку грэцца.
— Гаспадар расказваў мне і не раз пра свайго разумнага ўнука. Казаў, што таму вядомы прамудрасці розныя і мова чужая, але ў такой справе сіла патрэбна і навыкі вайскоўца. Адкуль жа яму ведаць, што Цёмнае Каралеўства ёсць люстраное адлюстраванне нашага свету, але толькі яго горшы бок.
Ён яшчэ нешта ціха і манатонна бубніў сабе пад нос, памешваючы драўлянай лыжкай малако ў гарлачыку. А вось дзе знаходзіўся яго дракончык, хлопчык не здагадваўся, бо не бачыў яго ўжо некалькі хвілін. Міхась вырашыў трохі змяніць становішча свайго цела і пачаў ціхенька паварочваць сваю галаву ў другі бок, не адкрываючы цалкам заплюшчаных вачэй. На правым плячы заварушылася нешта жывое і цёплае, нават вельмі жывое. Яно, як маленькае кацяня, спрабавала уладкавацца ў клубочак на яго плячы. Першае, што ўбачыў Міхась, былі ярка-блакітныя вочы нейкай рэптыліі, а потым да яго данеслася:
-А ён і не спіць зусім і ўсё за табой, дамавік, паглядае.
Галасок быў тонкі і пісклявы, але тое, што ён казаў, хлопчык выразна разумеў. Гэта быў не сон і нават не трызнілася яму, бо чалавечак абярнуўся і гучна прамовіў:
— Вечар добры, гаспадар, а я ўжо думаў, што пакіну вас і не ўбачымся. Раз малое ў табе дабро ўбачыла, значыць табе яго і гадаваць. Але спачатку накармі яго, а потым ужо я ўсё раскажу. Садзіся за стол, Міхась…
За акном па-ранейшаму выла і раўла завіруха, кідаючы ў вокны густы халодны снег. Але ў грубцы горача палаў агонь, не даючы холаду ўвайсці ў хатку. Часу да раніцы было шмат.
24.05.2013, Сяргей Брандт
(Працяг будзе)
|
|