Усе рубрыкі

Беларуская калыханка па тэлефоне

Казкі па тэлефоне

Цяпер па тэлефоне можна паслухаць казку ці калыханку на беларускай мове. Такую паслугу жыхарам Беларусі ў сакавіку 2009г. пачало прадастаўляць РУП “Белтэлеком”. Раней казкі па тэлефоне маглі слухаць толькі жыхары Мінска. Чытаць далей » Беларуская калыханка па тэлефоне

Водныя працэдуры. Казка пра слана і дырэктара заапарка

Аднойчы ў кватэры Дырэктара Заапарка адключылі ваду, ды не гарачую, а наогул усякую.

Дырэктар вельмі засмуціўся. Як жа ж ён, нямыты, з’явіцца перад наведвальнікамі заапарка? І нават больш таго – як жа ж ён, нямыты, з’явіцца перад насельнікамі заапарка? Бо насельнікі гэтыя мыюцца некалькі разоў на дзень: птушкі старанна чысцяць сваё пер’е, тыгры вылізваюць свае паласатыя футры, а бегемот дык і зусім з вады не вылазіць…

Аднак служба ёсць служба, і нямыты Дырэктар у патрэбны час прыбыў у заапарк.

Звяры адразу зразумелі, што ў Дырэктара сёння здарылася нейкая непрыемнасць. Чытаць далей » Водныя працэдуры. Казка пра слана і дырэктара заапарка

Курачка-Рабка

Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка.

Курка-раба

Курка-раба

Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосьцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць. Чытаць далей » Курачка-Рабка

Казкі Нутранога Буратына: Мава, Гарбатата і Якубак

Мава

Кожную раніцу мама біла кубак кавы, але аднойчы кава ня вытрымала і запытала яе:
— Чаму ты б’еш толькі мае кубкі, а твае стаяць усе цалюткія на паліцы?

Мама нічога не адказала, нават не закрычэла “ААА! Гаварашчая кава!“, бо ў яе быў дрэнны настрой. Яна ўзяла ды выпіла каву і забрала сабе ўсе ейныя кубкі.

Гарбатата

У гарбатага таты быў кубак гарбаты. Й жонкая гарбатая, й сын. Нават, калі ён гарбеў па-над джэзваю і варыў сабе каву, ў яго ўсё адно атрымоўвалася гарбата. У яго ўвогуле ўсё атрымоўвалася неяк гарбата, не па-людску, бо ён быў грабар гарбаты. Чытаць далей » Казкі Нутранога Буратына: Мава, Гарбатата і Якубак