|
Я на сонейку ляжу,
І на сонейка гляджу,
Ўсё ляжу і ляжу
І на сонейка гляджу!
Насарог-рог-рог ідзе,
Кракадзіл-дзіл-дзіл плыве,
Толькі я ўсё ляжу
І на сонейка гляджу!
Побач ільвяня ляжыць,
На мяне яно глядзіць,
Толькі я ўсё ляжу,
На яго я не гляджу. Чытаць далей » Песенька ільвяняці і чарапахі (+mp3)
Гэты верш - з новай дзіцячай кнігі Рыгора Барадуліна -Выпаў грук у грома з рук- Ёсьць павук, нябачны, быццам сон,
Павуцінаю няўлоўны ён.
Абвівае шар зямны з імпэтам.
Той павук завецца інтэрнэтам.
Што было, што ёсьць,
Што будзе ў сьвеце –
Зьвесткі ёсьць пра ўсё ў інтэрнэце.
З дому не выходзячы нікуды
Можаш слухаць птушак, быццам цуды.
Ні пяра ня трэба, ні паперы
Сябру ліст прыслаць. Нячутна ў дзьверы
Грукнецца нябачны пашталён,
Ліст у той жа міг уручыць ён.
Слухай інтэрнэт, чытай, пішы –
Але й сам мазгамі варушы!
Рыгор Барадулін Чытаць далей » Павуціньне — вершык пра інтэрнэт (+mp3)
Напэўна, лепшая калыханка найноўшага часу ў Беларусі. Зроблена для праекту UNICEF, cпявае Ларыса Грыбалёва, а таксама Тамара Лісіцкая, Ксенія Мінчанка і Зьміцер Вайцюшкевіч.
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Спі, мая кветачка,
Любая дзетачка,
Люльку пад грушаю
Ветрык пагушкае.
Мамка ў полі жне,
Татка валы пасе.
Татка пасе ўвесь дзень
І да цябе ня йдзе.
Мамка ў поле жаць,
Цябе не можа ўзяць,
Спі, мая кветачка,
Любая дзетачка.
Сні свой салодкі сон,
Сні свой чароўны сон.
Дзетка ўсміхаецца —
Сон падабаецца. Чытаць далей » Спі, мая кветачка (калыханка +mp3 +video)
У тваёй калысцы вечар
ай-лю-ляй
пахне яблынькай заечай
ай-лю-ляй
спі індзеец,
спі дзікун,
спі, прыгоды сні свае
я нікуды не ўцяку
не аддам твой сон саве Чытаць далей » Пахне яблынькай заечай (калыханка+mp3)
Ст. 6 з 7« Першая«...567»
|
|