Гэй, у лесе, пры даліне,
У нас сталася бяда:
У даліне, у гушчары,
Калыхаліся камары;
Дуб да дуба пахіліўся,
Камар з дуба зваліўся…
Аб дубовую кару
Пабіў камар галаву
Пабіў камар патыліцу
Аб дубову караніцу
Ой, пабіў камар бакі
Аб дубовыя сукі
Ой, пабіў камар калені
Аб дубовыя карэнні!
А як далі мухам знаць,
Прыляцелі ратаваць: Чытаць далей » Камарова смерць