|

Пайшла курка у аптэку,
Закрычала: “Кукарэку!
Дайце пудры і духоў
На падманку петухоў”.
***
Выйшла курыца з-пад сеці,
А за ёю — злыя дзеці.
Кох-кох, адзін здох.
***
Шла квактуха міма сеці,
Сама села на павеці.
Кох-кох-кох,
Адзін цыплёнак здох. Чытаць далей » Дайце пудры і духоў на падманку петухоў

Гэй, у лесе, пры даліне,
У нас сталася бяда:
У даліне, у гушчары,
Калыхаліся камары;
Дуб да дуба пахіліўся,
Камар з дуба зваліўся…
Аб дубовую кару
Пабіў камар галаву
Пабіў камар патыліцу
Аб дубову караніцу
Ой, пабіў камар бакі
Аб дубовыя сукі
Ой, пабіў камар калені
Аб дубовыя карэнні!
А як далі мухам знаць,
Прыляцелі ратаваць: Чытаць далей » Камарова смерць

Ой люлі, люлі, люлі,
Прыляцелі жураўлі.
Журавелькі доўганогі
Не знайшлі сабе дарогі.
Яны селі на вароты, —
А вароты скрыгі… скрып…
Не будзіце нашу дзетку,
Наша дзетка спіць, спіць.
***
Люлі, люлі, люлі,
Прыляцелі куры.
Селі на варотах
У чырвоных ботах,
Сталі сакатаці. Чытаць далей » Ой, люлі, люлі, люлі
Ст. 11 з 11« Першая«...5...91011
|
|