Усе рубрыкі

Наф-Нафы ў крызіс не знікнуць, або Якія казкі самыя карысныя?

У даўнія часы, калі ні кніг, ні школ яшчэ не было, дзядулі і бабулі прыдумлялі казкі, каб распавесці сваім дзецям і ўнукам аб навакольным свеце. У іх яны распавядалі аб барацьбе дабра са злом, аб бясконцасці міру і яго небяспеках. Новае пакаленне распавядала гэтыя казкі сваім дзецям і ўнукам, тыя сваім… І так са стагоддзя ў стагоддзе.

Падзеі ў казках патроху карэктаваліся, абрасталі новымі падрабязнасцямі, а непатрэбныя паціху забываліся. Так і збіралася векавая мудрасць, якая дайшла да нас.

Мала хто будзе спрачацца, што нядосыць сказаць дзіцяці: «Не ўцякай ад бацькоў, не гавары на вуліцы з незнаёмымі людзьмі, не адчыняй дзверы, н ведаючы каму». А вось праілюстраваць наступствы такіх паводзін казкамі «Калабок», «Чырвоны Капялюшык» або «Воўк і сямёра казлянят» для большага эфекту варта. Так векавая мудрасць паказвае сваю эфектыўнасць у сучасных умовах. Чытаць далей » Наф-Нафы ў крызіс не знікнуць, або Якія казкі самыя карысныя?

Дзіцячая чыгунка пачала працаваць

Першага траўня ізноў пачала працаваць дзіцячая чыгунка ў Менску.

Дзіцячая чыгунка ў мініяцюры паўтарае ўсё, што ёсць на такой вялікай гаспадарцы як Беларуская чыгунка. Для маленькіх пасажыраў вандроўка на дзіцячым цягніку – гэта не проста займальная паездка, але і далучэнне да тэхнікі, знаёмства з чыгуначнымі прафесіямі. На Дзіцячай чыгунцы тры станцыі, працягласць трасы амаль 5 кіламетраў.

У чакальнай залі вы зможаце паглядзець дзеючы макет чыгункі з некалькімі саставамі, станцыяй Мураванкай ды іншымі элементамі ландшафту. Усё зроблена рукамі выхаванцаў гуртка пры чыгунцы. Адзін з яго кіраўнікоў — Юры Панін — з задавальненнем распавядзе вам і вашым дзеткам па-беларуску, як тут што працуе і з чаго зроблена. Чытаць далей » Дзіцячая чыгунка пачала працаваць

Дзякуй усім за падтрымку!

Нас ужо падтрымалі:

Далучайцеся! ;)

Беларускія жаночыя імёны для дзетак

Невялікі слоўнік беларускіх асабовых імёнаў прыводзіцца па дапаможніку для маладых бацькоў С.Барыса “Беларускія імёны”.

Агата, Ahata
Агапа, Ahapa
Агнэся, Ahnesia
Агрыпіна, Ahrypina
Адарка, Adarka
Адуся, Adusia
Адэля, Adela
Аксeня, Aksienia
Акуліна, Akulina
Алаіза, A?aiza
Алена, Alena
Алеся, Alesia
Алінка, Alinka
Альбіня, Albinia
Альдона, Aldona Чытаць далей » Беларускія жаночыя імёны для дзетак