Усе рубрыкі

Кладка памiж тым i гэтым — Сяргей Брандт

Правядзi мяне да кладкi,
Далей я пайду адзiн.
Там дзе могiлкавы латкi,
Як туман празрысты дым.

576ae730751cc

Там дзе лiчбы на каменнях
Абгарнуў схаваўшы мох,
Там цукерак старых жменя,
Дуб вялiзны — лясны бог.

Там дзе не звiнiць сiнiца,
Не грымяць удзень званы,
Дзе памерлым добра спiцца —
На тым свеце бачаць сны.

Пад бярозкай цiха кленчу,
Слоў няма, каб гаварыць.
Дзелiць поле роўна рэчка,
Але змерлым нельга пiць.

Цiшыня кранецца з краю,
Я прыйшоў пабачыць вас.
Але адтуль не адчыняюць
Нi на iмгненне. Прыйдзе час…

Уздыхну, пайду да кладкi,
Перайду як плынь раку.
Дзяды, мне так вас не хапае,
Я памяць у сэрцы зберагу.

Сяргей Качанаў-Брандт, 17.08.2016

Тэстамент — Сяргей Брандт

Беларус! Не лiцвiн, не паляк.
Але як жа твой продак завецца —
Стравiнскас, Завадскi, а можа Шупляк?
Яны так падобны гонарам сэрца.

index

З пагоняю сцяг фарбаваны крывёй.
Не грэх за Айчыну ўкленчыць.
Верасам цягне над хуткай ракой
I нейкай таемнасцю вечнай.

Бульбоўнiк зялёны схавае мяжа.
Туман, як заможная свацця.
Льняным ручнiком агарнута дзяжа,
На кроснах прадзецца багацце.

Прагалiны торфу, балотаў i пушч,
Ды вёсак замшэлых блуканне.
Адзiны фальклор бессмяротнасцi душ,
Праз тысячы вёснаў спатканне.

Сяргей Качанаў-Брандт, 26.06.2016

Срабраны дождж — Сяргей Брандт

У дзень святочны пойдзе дождж,
Пад сонцам анiводнай хмары.
Срабро сухім збяжыць на хвошч,
Збяжыць блiскучым на абшары.

срабро

За рукi смерць людзей кране,
Падпалiць чорным бэзу лiст.
Сярод балот дрыгва ўздыхне,
I змоўкне жвавы птушак свiст.

А дождж сухiм бяду цярушыць,
Дзiцятка — у люльцы ля акна.
Бог прыме на Вялiкдзень душы,
Пачнецца з стронцыям вайна.

За кожным трэцiм — другi стане,
А дождж пацягнецца далей.
Праз 30 год чысцей не стане
Край згубленых людскix надзей.

28.04.2016, Сяргей Качанаў-Брандт

Уважлiва слухаць усiм! — Сяргей Брандт

Уважлiва слухаць усiм!
Гэта патрэбна мёртвым
I вельмi патрэбна жывым,
На досвiтку сон сумотны.

брусе

Брусель раскрамсаў эфiр
Амаль перад самым святам,
І кветкi ляцяць на жвiр,
I шкло зацвiло дыямантам.

Шукае матухну хлапчук,
Але не знаходзiць побач.
Праз дзверы цячэ раўчук,
Ад дыма на вуснах горыч.

Нешта вiсiць на сцяне,
Нябёсы ад жаху здранцвелi.
Ахвяры на новай вайне
Нiчога сказаць не паспелi.

Што ж будзе людзi далей?
Гэта патрэбна i мёртвым,
Бо стогне сягоння Брусель
У фармалiне прагорклым.

Сяргей Качанаў-Брандт, 30.03.2016