|
Восеньскім вечарам шэрым
Зорка сядзела на даху.
Звесіла ножкі у цемру,
Не адчуваючы страху.
Непаслухмянай малечы
Вешала сны на карнізы,
Ды і дарослым, дарэчы,
Шмат рыхтавала сюрпрызаў.
А занялося світанне
Недзе за дахам замшэлым,
Зоркі адразу не стала.
Можа, у комін зляцела?
Зорка ў комiн зляцела,
Чорным запэцкала тварык.
У неба, наверх, паглядзела,
Дастала з кiшэнькi лiхтарык.
Яна i дзецям, i дарослым
Цуды ў сон уплятала.
I сон напаўняўся дзiвосным,
Нa час зорка не заўважала.
Калi занялося свiтанне,
Запахла пшанiчным хлебам,
Cвятлом запаветных жаданняў
Зорка ўзнялася на неба.
Сяргей Брандт, 13.12.2013
Я — Мароз чырвоны нос,
З белай барадою.
Ушчыпну цябе да слёз —
Не шуткуй са мною.
Для чаго? Куды? Чаму?
Павiнен я сярдзiцца.
Я прыйшоў да Вас, сябры,
Каб павесялiцца.
Новы год! Новы год!
Мы сустрэнем разам.
З новым годам усiх Вас
I… паболей казак!
Сяргей Брандт, 13.12.2013
Пераклад на беларускую мову
Сустракалі Новы Год …
Звяры вадзiлi карагод
Вакол зялёнай елкi.
Скакаў i Крот,
I Бегемот,
I, нават, злыя воўкi.
Пусцiўся ў пляс i Дзікабраз —
Калючыя iголкi.
А ўсе крычаць,
А ўсе вiзджаць
I наўцёк ад ёлкi.
„Пабачце, Вуж —
Ён сам благi.”
I той дрыжыць ад жаху.
“Мяне не возмеш за бакi”, —
Гаворыць Чарапаха .
Мы станчым крокам чарапашым
I перамога будзе нашай.
Сяргей Брандт, 12.12.2013
|
|