|
Змайстраваў хлапчук Андрэйка
Iз паперы журавельку.
Мае птушка крылы, хвост
I даўгую дзюбку-нос.
Толькi нешта не ляцiць,
Трэба птушку пакармiць.
Паляцiць затым праз плошчу,
Ветрык крылы запалошчыць.
Даляцiць да рэчкi сiняй
Праз альшаннiк, праз асiннiк.
Дамоў пэўна не вярнецца,
Жыць у вёсцы застанецца.
Сярод леса ёсць калейка,
Рыпiць калодзеж-журавелька.
Ваду цягае для людзей,
Малы, ляцi сюды хутчэй!
Сяргей Брандт, 24.07.2013
Конь сябруе са сланом
Конь iржэ, смяецца слон.
Застучыць конь капытамi,
Слонiк хлопае вушамi.
Заiграе слон трубою,
Конь кiвае галавою.
Конiк весела гарцуе,
А чагосьцi слон сумуе.
конь i cлон
Конь устане на дыбкi:
«Ну, давай, як я зрабi!»
Конiк радасна ўзбрыкне,
Слонiк конiка мiне. Чытаць далей » Конь сябруе са сланом — Алег Старынчык
Вада з хмарак ракой л’ецца,
Мчыць па дахах i смяецца.
А спякотна было зранку,
Грымiць гром i зноў маланка.
Пыл з зямлi змывае дожджык,
Пад карчом схаваўся вожык.
“Навальнiца пройдзе хутка” —
З пад навесу крычыць вутка.
Раптам мосцiк над пасёлкам —
Фарбы разлiла вясёлка.
Кроплi пляскаюць па лужах,
Грыбным трошачкi цярушаць.
Сяргей Брандт, 23.07.2013
Чарга дзетак ля «Батлейкi» —
Надзi, Светы i Андрэйкi.
Вочкi зоркамi гараць,
Сёння казка пра цара.
«У цара было тры сына,
Першы рослы быў дзяцiна.
Другi быў не так не гэтак,
Вандраваць любiў па свету.
А апошнi, хлопец меньшы,
Дурнем быў амаль найлепшым…»
Вось дык цуднае здарэнне,
Для маленькiх прадстаўленне.
Як жывыя лялькі скачуць,
Усмiхаюцца i плачуць.
Дзеткi пiльна назiраюць
I дабра ў канцы чакаюць.
Што карона там ды грошы —
Дабро заўсёды пераможа.
Нiкiты, Зойкi i Сяргейкi —
Аншлаг сягоння ў „Батлейкi”.
Сяргей Брандт, 10.07.2013
|
|