Лiс iдзе ў падарожжа,
За iм бяжыць маленькi вожык.
Край азёрны паглядзець,
Але ж за лiсам не паспець.
«Прыпынi, Лiс, на хвiлiнку,
Збiў я ножкi аб сцяжынку.
За табой мне не паспець,
Буду на пяньку сядзець.»
«Мiлы мой, вандроўнiк-вожык!
Каб не бiць маленькiх ножак,
Сядай у торбу да мяне —
Павандруеш на спiне»
Сяргей Брандт, 24.03.2013