| 
			
		 | 
		
		
				
		
		
		
		
								
										Замяўкалі кацяняты: 
“Мяўкаць годзе адзінока! 
Хочам мы, як парасяты, 
Рохкаць!” 
А за імі – качаняты: 
“Не жадаем болей кракаць! 
Хочам мы, як жабяняты, 
Квакаць!” 
  
Свіначкі замяўкалі: 
Мяў,мяў! 
Котачкі зарохкалі: 
Рох, рох, рох! 
Качачкі заквакалі: 
Ква, ква, ква! 
Курачкі закракалі: 
Кра, кра, кра! Чытаць далей » Карней Чукоўскі — Блытаніна 
 								 	
						
		
								
										Зайку кінулі на лаўку, 
Пад дажджом застаўся зайка. 
Злезці долу сам не мог — 
Увесь да нітачцы прамок. 
  
Бычок 
Ідзе бычок, хістаецца, 
Бядуе: “Ай-я-яй! 
Вось дошчачка сканчаецца, 
Звалюся зараз я!” Чытаць далей » Агнія Барто па-беларуску: Цацкі 
 								 	
						
		
								
										Чараўнік нам даў 
Для Вікі 
Чырвоныя чаравікі. 
Левы, правы — роўныя, 
І, казаў, чароўныя. 
  
Хутка ходзяць, 
Лёгка скачуць, 
Зблытай іх — 
Яны заплачуць. 
Кожны робіць 
Сваю справу: 
Левы — злева, 
Правы — справа. 
Ружовы сон
Да вады ідзе паненка — 
Ружаватая сукенка, 
У тон сукенкі — парасон, 
Пояс, пацеркі, істужка… Чытаць далей » Чароўныя чаравікі ў ружовым сне 
 								 	
						
		
								
										  Па-мастацку 
Воўк кату 
На пяту 
Нанёс тату. 
Кошачку здзівіў 
Сяброўку — 
Кот зрабіў 
Катуіроўку! 
Уладзімер Мазго 
 								 	
						
	
					
 | 
			
 |