Усе рубрыкі

Як касцы пані абхітрылі. Прыказкі пра гультаёў

У адной пані касцы сена касілі. Утаміліся і ляглі адпачыць. Ажно і пані едзе.

- Уставаймо, хлопцы, бо дастанецца нам ад пані, – кажа адзін касец.
- Ляжыце, хлопцы, скубіце траву, а я ўжо знайду, што сказаць, – адказвае іншы.

Вось пад’ехала пані і пытае сярдзіта:
- Чаго вылежваецеся, гультаі?

А касец ёй:

- Вось, пані, касілі-касілі, ды й дайшлі да такой травы, што каса не бярэ, то мы яе, праклятую, рукамі ірвем.

- А, ну то гэта іншая справа! – прамармытала пані. – То так і далей рабіце…

Зайцы таксама косяць...

Зайцы таксама косяць...

Прыказкі пра гультаёў

1. Гультай за работу, а мазоль за руку.
Калі гультай наракае на цяжкую работу, якая быццам яго ў калецтва ўганяе.
Чытаць далей » Як касцы пані абхітрылі. Прыказкі пра гультаёў

Калабок паранены! Ён згубіў шмат цеста!..

smile Жылі былі ў бацькі тры сына. А свае хаты сдавалі…

- А прывязі-ка мне, бацюшка, кветачку… аленькую.
- Аксьціся, доча, я ў краму за хлебам іду.

Вельмі леккая смерць для Кашчэя, падумаў Іван-Царэвіч, і ўставіў іголку ў швейную машынку.

Кашчэй у выкананні Георгія Мілляра

Яшчэ тры… Чытаць далей » Калабок паранены! Ён згубіў шмат цеста!..

Упартая жонка

Прыказка для усіх прафесійных філолагаў-карэктараў каментатараў, што нават у казачным жыцці цэляць шукаць толькі памылкі:)

Шклянка напалову поўная або напалову пустая?..

Шклянка напалову поўная або напалову пустая?..

***

Прынесла жонка есці мужу, а той сена косіць. І кажа ёй:
- Глядзі, як поле выгаліў.

А тая ў адказ:
- Выстрыг, а не выгаліў.

Ну і гэтак паспорылі. Жонка кажа – пайду ўтаплюся, але выстрыг.
- Ну і тапіся, – кажа муж, – але выгаліў.

Пайшла яна ў балота, залезла па пояс і крычыць:
- Выстрыг! Чытаць далей » Упартая жонка

Ст. 3 з 41234